Каштэля
«Каштэ́ля» або цукро́вы по́льскі — зімовы гатунак яблыні дамовай[1]. У Беларусі распаўсюджаны пераважна ў Берасьцейскай ды Гомельскай абласьцёх[2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дрэвы даўгавечныя, з шырокай кронай. Пладаносіць пачынаюць на 8—12-ы год[2] і даюць плады штодвагады.
Яблыкі масаю каля 100 г, пляската-круглыя, зеленавата-жоўтага колеру, з шматлікімі сьветлымі падлупіннымі кропкамі. Мякіш салодкі і шчыльны. Збор пладоў пачынаюць у канцы верасьня — пачатку кастрычніка[2]. Яблыкі ўстойлівыя да паршы(pl); добра транспартуюцца і захоўваюцца на працягу некалькіх месяцаў[1], аднак хутка пачынаюць гніць зь сярэдзіны.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каштэля вядомая ў Польшчы з XVII стагодзьдзя, з часоў Яна III Сабескага[3]. Расьлі каштэлі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне[4].
Сэлекцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У міжваеннай Беларусі раілі каштэлю шчапіць двойчы[5].
Праз шэраг недахопаў БелНДІ пладаводзтва раіць наўзамен рассаджваць гатунак беларускі салодкі[6]. На аснове каштэлі выведзеныя палепшаныя гатункі:
- «Імант» — сэлекцыяваны ў Беларусі. Устойлівы да паршы[7].
- «Фарэле» — сэлекцыяваны ў Латвіі. Позьні зімаўстойлівы, мае добры імунітэт да паршы і гнілізны. Мае высокую ўраджайнасьць і рэгулярнае плодаваньне[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Каштэля // Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. / Рэдкал. П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: „Беларуская савецкая энцыклапедыя“ імя П. Броўкі, 1979. — Т. 2: Прырода. Эканоміка. Народны дабрабыт. — 752 с.
- ^ а б в Садовник. (20 кастрычніка 2010) Коштеля (рас.) Яблоки.by Праверана 17 верасьня 2019 г.
- ^ Jabłoń KOSZTELA (пол.) Podkarpackiesady.pl Праверана 17 верасьня 2019 г.
- ^ Яна Шыдлоўская. (17 верасьня 2016) Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх гатункаў яблык і груш Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода». Праверана 26 лютага 2022 г.
- ^ Сарты садовіны, выбраныя Помолёгічнай Камісіяй для Віленшчыны, Наваградчыны, Беласточчыны і Палесься // Самапомач : Беларуская коопэратыўна-гаспадарчая часопісь. — Вільня: красавік 1933. — № 4 (7). — С. 30—31.
- ^ Адам Воршыч. (29 лістапада 2002) Забыты смак сапяжанкі. Наша Ніва. Праверана 17 верасьня 2019 г.
- ^ а б Каштеля сорт яблок (рас.) Сад и огород Праверана 17 верасьня 2019 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каштэля // Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. / Рэдкал. П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: „Беларуская савецкая энцыклапедыя“ імя П. Броўкі, 1979. — Т. 2: Прырода. Эканоміка. Народны дабрабыт. — 752 с.