Перайсьці да зьместу

Кашаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ка́шаль — фарсіраваны выдых праз рот, выкліканы скарачэньнямі цягліцаў дыхальных шляхоў з прычыны раздражненьня рэцэптараў. Фізыялягічная роля кашлю — ачышчэньне дыхальнага тракту ад староньніх рэчываў і папярэджаньне мэханічных перашкодаў, якія парушаюць праходнасьць паветраносных шляхоў.

Узьнікненьне кашлю выклікае вірус застуды і грыпу, алергія і запаленьне сьлізьніцы насаглоткі праз утварэньне лішку сьлізі на яе задняй сьценцы, бранхіяльная астма пасьля ўдыханьня тытунёвага дыму, смогу, пылу, аэразолі, халоднага і сухога паветра, кісьлінны рэфлюкс са страўніка ў стрававод і лёгкія, інгібітары АПФ і бэта-блакатары пры лекаваньні павышанага артэрыяльнага ціску і хваробаў сэрца[1].