Кацярына Гардон
Кацярына Гардон | |
| рас. Екатерина Гордон | |
2010 год | |
| Імя пры нараджэньні | Каця Пракоф’ева |
|---|---|
| Род дзейнасьці | журналіст |
| Дата нараджэньня | 19 кастрычніка 1980 (45 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Масква, Расейская СФСР, СССР |
| Месца вучобы | |
| Занятак | юрыстка, вядучая, паэтка, кінарэжысэрка |
| Муж | Аляксандар Гардон (2000—2006), Сяргей Жорын (2011—2012) |
| Дзеці | Сын: Даніл |
| Сайт | katyagordon.ru |
Кацярына Віктараўна Гардо́н (нарадзілася 19 кастрычніка 1980 году, Масква, цяпер Расея) — журналістка, аўтар-выканаўца, грамадзкая дзяячка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Народжаная мела прозьвішча Пракоф’ева, потым насіла прозьвішча айчыма Падліпчук.
У 2000 годзе Кацярына выйшла замуж за Аляксандра Гардона й узяла яго прозьвішча. Праз 6 гадоў яна зь ім разьвялася, але прозьвішча захавала. У 2002 годзе скончыла Маскоўскі пэдадгагічны ўнівэсітэт імя Леніна, дзе вучылася на факультэце пэдагогікі й псыхалёгіі. У ліпені 2008 году атрымала скандальную вядомасьць пасьля сваркі з Ксеніяй Сабчак у прамым этэры радыёстанцыі «Маяк», якая паслужыла прычынай звальненьня з радыёстанцыі. З 2012 году Каця Гардон зьяўляецца актыўнай праваабаронцай і ўладальніцай уласнай юрыдычнай кампаніі «Гардон і сыны». Сярод гучных справаў Гардон: абарона Кацярыны Сафронавай, Вольгі Казачэнка, Кацярыны Архаравай, Ірыны Нэльсан, Натальлі Івановай (жонкі плястычнага хірурга Ўладзімера Тапія Фэрнандаса), Яўгенія Ахрэменка, Стэлы Бараноўскай і інш.
Як аўтар музыкі й словаў, атрымала два «Залатыя грамафоны» за песьні ў выкананьні Ані Лорак «Забірай рай», а песьня аўтарства Каці «Сыходзь па-ангельску» ў выкананьні Рыгора Лепса й Ані Лорак атрымала ў 2016 годзе «Найлепшы дуэт» году па вэрсіі «Прэміі Муз-ТБ». 30 кастрычніка 2017 году заявіла пра свой намер узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кацярына Гардон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гардон і сыны (рас.)