Перайсьці да зьместу

Аляксандар Гардон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Гардон
па-расейску: Александр Гарриевич Гордон
Род дзейнасьці радыёвядоўца, тэлевядоўца, журналіст, рэжысэр, актор, настаўнік
Дата нараджэньня 20 лютага 1964 (60 гадоў)
Месца нараджэньня Обнінск, Калуская вобласьць, РСФСР, СССР
Месца вучобы
Занятак журналіст, кінарэжысэр, актор, вядовец, тэлевядовец, радыёвядучы, пэдагог, настаўнік, тэлеактор
Бацька Гары Гардон
Маці Антаніна Стрыга
Жонка Жанаты на Ніне Гардон
1) Марыя Берднікава
2) Кацярына Гардон
Дзеці Анна Гардон (1968 г.н.)
Узнагароды Прэміі: «ТЭФІ» 2007, «ТЭФІ» 2008, «ТЭФІ» 2010
Сайт aleksandrgordon.tv

Аляксандар Гардон (нарадзіўся 20 лютага 1964 году, Обнінск, Калуская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі радыё- й тэлевядоўца, журналіст, актор, рэжысэр, кіраўнік Майстэрні журфака Маскоўскага інстытута тэлебачаньня й радыёвяшчаньня «Астанкіна» (МІТРА), пэдагог Кінашколы ім. Макгафіна. Пяціразовы ляўрэат ТЭФІ (2007, двойчы ў 2008, 2010, 2011).

Нарадзіўся 20 лютага 1964 году ў горадзе Обнінску Калускае вобласьці, да трох гадоў жыў у мястэчку Белаусаве Калускае вобласьці, затым пераехаў з бацькамі ў Маскву, у раён Чартанава.

Бацька — паэт, пісьменьнік і мастак Гары Гардон, родам з Адэсы. Маці — Антаніна Стрыга.

У 1987 годзе скончыў акторскае аддзяленьне Тэатральнай вучэльні ім. Шчукіна.[1]

Пасьля канчатка вучэльні год працаваў у Тэатры-студыі ім. Рубэна Сіманава. Таксама выкладаў акторскае майстэрства ў дзіцячым кружку.

У 1989 з жонкаю і дачкою эміграваў у ЗША, дзе перакаштаваў некалькі працаў, а праз два гады ўжо стаў самым папулярным тэлевядоўцам на першым расейскамоўным тэлебачаньні ў ЗША.

З 1990 — рэжысэр, дыктар у тэлекампаніі RTN.

З 1992 старэйшы карэспандэнт на канале WMNB.

У 1993 стварыў кампанію «Wostok Entertainment».

З 1994 па красавік 1997 — аўтар і вядоўца публіцыстычнае праграмы «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк», якая выходзіла на расейскім тэлеканале «ТБ-6».

У 1997 годзе вярнуўся ў Расею. Пры гэтым застаецца грамадзянінам ЗША (пацьвердзіў гэта ў тэлепраграмах «Познэр» ад 28 верасьня 2009 году й «Пражэктарпэрысхілтан» ад 16 кастрычніка 2010 году).

Быў тройчы жанаты. Першая жонка — Марыя Бэрднікава скончыла Літаратурны інстытут і працуе ў ЗША на расейскім тэлебачаньні RTN. У іх нарадзілася дачка Ганна (1988 г. р.). У сьнежні 2011 г. жаніўся на 18-гадовай летняй студэнтцы Маскоўскага інстытуту тэлебачаньня і радыёвяшчаньня «Астанкіна» — Ніне. Шлюб доўга трымаўся ў сакрэце, толькі ў канцы сакавіка 2012 г. Аляксандар упершыню зьявіўся на публіцы разам з маладою жонкаю.

На радыё й тэлебачаньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • З 1997 — карэспандэнт публіцыстычнае праграмы Ігара Ваяводзіна «Прыватны выпадак». З сакавіка па сьнежань 1997 — аўтар і вядоўца гэтае праграмы.
  • З 1997 пачаў весьці на радыёстанцыі «Срэбны дождж» праграму «Хмурная раніца», якая з 2001 году выходзіла таксама й на тэлебачаньні (на канале М1).
  • 20 красавіка 1998 арганізаваў Партыю грамадзкага цынізму й заявіў пра свой намер балатавацца на пост Прэзыдэнта Расеі ў 2000 годзе. У партыі складалася больш трох тысячаў чальцоў, А. Гардон пажыцьцёва зьяўляецца яе генэральным сакратаром. У 2005 партыя была прададзена Гардонам за 3 даляра невядомай асобе.
  • У пэрыяд з 1998 па 2000 — аўтар і вядоўца публіцыстычнага тэлевізійнага праекту «Збор памылкаў» (сэрыя дакумэнтальна-мастацкіх фільмаў у жанры гістарычнага рассьледаваньня), а таксама сувядучы (у пары з Уладзімерам Салаўёвым) грамадзка-палітычнага ток-шоў «Працэс», якое выходзіла на тэлеканале ОРТ.
  • З 2001 па 2004 на НТБ вёў «навукова-забаўляльную», па ўласным вызначэньні, праграму «Гардон».
  • Зь верасьня 2004 — вядоўца праграмы «Стрэс» на НТБ. З пачатку кастрычніка 2005 — вядоўца тэлевізійнае перадачы «Гардон 2030» на Першым канале.
  • З 2005 году — сакратар і ідэёляг міжрэгіянальнага грамадзкага руху «Выява Будучыні», які займаецца падтрымкаю сацыяльных праектаў у рэгіёнах Расеі.
  • З 2006 да восені 2007 зноў вёў перадачу «Хмурная раніца. Дзесяць гадоў праз» на радыё «Срэбны Дождж» (як ні дзіўна, праграма выходзіла ўвечар у асяродзьдзе).
  • З 2007 году вядзе на Першым канале ток-шоў «Зачынены паказ», дзе дзеячы кіно й тэлебачаньня абмяркоўваюць новае расейскае кіно («праграма для шырокае й глыбокае аўдыторыі», па ўласным вызначэньні Гардона).
  • З 2008 да восені 2009 — вядоўца праграмы «Гардон Кіхот» на радыёстанцыі Срэбны дождж.
  • З 2008 па н. ч. (? — пра зачыненьне праекту абвешчана не было, аднак у сэзоне 2010—2011 праграма не выходзіла) — вядоўца праграмы «Гардон Кіхот» на Першым канале.
  • З 2009 — вядоўца праграмы «Гардон у засадзе» тэлеканала «Паляваньне й рыбалка».[2]
  • З 2009 — вядоўца праграмы «Навука пра душу» тэлеканала «Псіхалёгія 21».
  • Засноўвае «ПІ» — «Партыю інтэлектуалаў», асноўная ідэя якое — усерасейскае інтэрнэт-галасаваньне. Сьлёган партыі — «ПІ тут».
  • З 2010 — выкладчык Маскоўскага Інстытута Тэлебачаньня й Радыёвяшчаньня «Астанкіна».
  • 29 студзеня 2012 году на Першым канале адбылася прэм’ера прымеркаванае да прэзыдэнцкіх выбараў новае публіцыстычнае праграмы (ток-шоў) «Грамадзянін Гардон»[3]

Працы ў кіно й у тэатры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 зьняў у рамках праекту «Збор памылкаў» фільм «Амэрыканцы НЕ БЫЛІ на Месяцы». Аўтарскае расследаванне на тэму палёту і высадкі астранаўтаў NASA на Месяц.

У 2002 зьняў мастацкі фільм «Пастух сваіх кароваў» па сцэнары свайго бацькі — Гары Гардона.

Карціна атрымала прыз журы IX РасЕйскага кінафэсту «Літаратура і кіно» у намінацыі «Лепшы рэжысэрскі дэбют».

У сакавіку 2004 на сцэне «Школы сучаснае п'есы» адбылася прэм’ера спэктакля «Апантаныя» (па рамане Дастаеўскага «Нячысцікі») у пастаноўцы Аляксандра Гардона.

У жніўні—верасьні 2007 году зьняў матэрыял для новага фільму, ізноў па аповесьці бацькі — «Агні прытону». Дзеяньне адбываецца ў 1958-м годзе ў Адэсе. Прэм’ера фільма адбылася ў лістападзе 2011.

Зьняўся ў фільмах «Generation П» Віктара Гінзбурга і «Начныя наведвальнікі» Ігара Масьляньніка.

Узнагароды й прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 2007 — ТЭФИ ў намінацыі «Ток-шоў» і «Вядучы ток-шоў» (праграма «Зачынены паказ»).
  • 2008 — ТЭФИ ў намінацыі і «Вядучы ток-шоў» (праграма «Зачынены паказ»).
  • 2010 — ТЭФИ ў намінацыі «Вядучы ток-шоў» (праграма «Гардон Кіхот»).

Яўлінскі супраць Гардона

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стаўленьні да Гардону адбыліся 3 судовыя працэсы[5]. 4 ліпеня 2003 году Чарамушкінскі межмуніцыпальны суд Масквы задаволіў пазоў Рыгора Яўлінскага да Аляксандра Гардону й тэлеканалу М1 пра абарону гонару, добрыя якасьці і дзелавое рэпутацыі[6][7]. Суд абавязаў А. Гардона выступіць у этэры тэлеканала М1 з аспрэчаньнем распаўсюджаных ім зьвьесткаў (для чаго канал абавязаны падаць А. Гардону этэрны час), а таксама суд абавязаў А. Гардона выплаціць 15 тысячаў рублёў у якасьці кампэнсаваньня маральнай шкоды. Суд прызнаў, у прыватнасьці, не адпаведнымі рэчаіснасьці сьцьвярджэньня А. Гардона пра тое, што Савецкага Саюзу не існуе ў тым ліку й з-за дзейнасьці Г. Яўлінскага, пра тое, што выбарчая кампанія кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Г. Яўлінскага фінансавалася са ЗША і пра тое, што Г. Яўлінскі — «хабарнік».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра праекты А. Гардона

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]