Кацярына Бонда
| Кацярына Бонда | |
| Katarzyna Bonda | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1977 (49 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, дакумэнталістка, журналістка і сцэнарыстка |
| Жанр | крымінальная літаратура[d] |
| Мова | польская мова[1] |
| http://katarzynabonda.pl/ | |
Кацяры́на Бо́нда[2] (па-польску: Katarzyna Bonda; нар. 1977, Гайнаўка, ПНР) — польская пісьменьніца беларускага паходжаньня, дакумэнталістка, журналістка і сцэнарыстка. Займаецца крымінальнай тэматыкай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў Гайнаўцы, дзе скончыла беларускую школу і Беларускі ліцэй. Яшчэ ў сярэдняй школе зацікавілася журналістыкай, пісала ў мясцовыя пэрыёдыкі. У 1998−2004 вывучала журналістыку ў Варшаўскім унівэрсытэце[3], скончыла курсы сцэнарыстаў у Лодзкай вышэйшай кінашколе, пасьля 12 гадоў працавала журналісткай у «Super Expressu», «Newsweeku», «Wprostu»[4], «TVP S.A.», «Miesięczniku Zdrowie», «Nai», «Expressie Wieczornem» i «Kurieru Podlaskiem»[5].
У 2007 выдала дэбютную крымінальную аповесьць «Sprawa Niny Frank», якая здабыла прызнаньне і была намінаваная на ўзнагароду Вялікага калібру[4], а ад выдавецтва «Media Express» атрымала ўзнагароду «Дэбют року»[6].
Увяла ў польскую крымінальную літаратуру новы тып дэтэктыву, якім ёсьць псыхоляг Губэрт Мэер. Гэты пэрсанаж зьяўляецца ў творах «Sprawa Niny Frank» (2007), «Tylko martwi nie kłamią» (2010) і «Florystce» (2012). Таксама напісала дакумэнтальныя творы «Polskie morderczynie» (2008) і «Zbrodnia niedoskonała» (2009, з Багданам Ляхам)[6].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Акулярнік: [раман] / Катажына Бонда; пер. з пол. А. А. Брусевіча. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 754 с. ISBN 978-985-7210-17-6.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Encyklopedia Hajnówki (пол.) / Ryszard Pater (red.).
- Katarzyna Bonda (пол.). — MASZYNA DO PISANIA.
- Katarzyna Bonda (пол.). — Lubimyczytać.pl Sp. z o.o..
- Katarzyna Bonda (пол.). — GoldenLine Sp. z o.o..
- Królowa polskiego kryminału w Odwachu (пол.). — EVOPRESS spółka z o.o..