Катарскі рыял
| Катарскі рыял | |
| араб. ريال قطري | |
| Краіна | Катар |
|---|---|
| Падзел | дырхам |
| Код ISO-4217 | QAR |
| Скарачэньне | Кр |
| Сымбаль | ر.ق |
| Манэты | 1, 5, 10, 25 і 50 дырхамаў |
| Банкноты | 1, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 рыялаў |
| Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Катару |
| Увядзеньне ва ўжытак | 19 траўня 1973 (52 гады таму) |
| Папярэдняя валюта | Рыял Катару і Дубаю |
| Абменны курс: (30 верасьня 2022) | $0,27 |
Ката́рскі рыя́л (па-арабску: ريال, код: QAR) — афіцыйная валюта Катару. Ён падзяляецца на 100 дыхрамаў (درهم) і мае таксама скарачэньне QR (ر.ق).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 1966 году Катар ужываў у якасьці нацыянальнай валюты індыйскую рупію. У 1966 годзе пасьля дэвальвацыі рупіі краіна разам зь іншымі краінамі Пэрсыдзкай затокі выбрала шлях на ўвядзеньне ўласнай валюты. Але перад гэтым Катар выкарыстоўваў паралельна і Саудаўскі рыял, потым быў уведзены Катарскі і Дубайскі рыял. Да 1973 году Катар і Дубаі карысталіся рыялам адначасова, але пасьля далучэньня Дубаі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Катар пачаў выкарыстоўваць катарскі рыял самастойна.
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1966 годзе былі ўведзеныя манэты (з назвай Катару і Дубаі) 1, 5, 10, 25 і 50 дыхрамаў. У 1973 годзе былі ўведзены новыя манэты аднолькавай вартасьці, але толькі з назвай Катару.
Банкноты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1966 годзе Катар і Дубаі увялі ўласныя банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 рыяалаў. Яны былі заменены ў 1973 годзе Катарскім валютным агенцтвам банкнотамі вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыялаў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2007 год катарскі рыял прыкладна каштаваў 7800 беларускіх рублёў.
19 верасьня 2022 году Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў Пастанову № 352, якой вызначыў катарскі рыял у якасьці 79-й валюты, да якой пачаў вызначаць афіцыйны абменны курс беларускага рубля. Пастанова набыла моц пасьля абнародаваньня 29 верасьня 2022 году[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Нацбанк Беларусі пачне ўстанаўліваць афіцыйны курс рубля да катарскага рыала // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 верасьня 2022 г. Праверана 30 верасьня 2022 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |