Перайсьці да зьместу

Касьцёл францысканцаў (Грынявічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Храм
Касьцёл францысканцаў
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Грынявічы
Каардынаты 53°0′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д. / 53.00889° пн. ш. 24.46361° у. д. / 53.00889; 24.46361Каардынаты: 53°0′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д. / 53.00889° пн. ш. 24.46361° у. д. / 53.00889; 24.46361
Канфэсія Рымска-каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Будаваньне ???—1792 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 412Г000475
Касьцёл францысканцаў на мапе Беларусі
Касьцёл францысканцаў
Касьцёл францысканцаў
Касьцёл францысканцаў

Касьцёл францысканцаў — каталіцкі храм у вёсцы Грынявічы (Сьвіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 годзе. Помнік архітэктуры позьняга барока.

Касьцёл пасьля перабудовы ў царкву, пач. XX ст.
Касьцёл з боку апсіды

Мураваная трохнефная базыліка зь бязьвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нэфы завершаныя невысокімі аб’ёмамі рызьніцай. Сьцены бакавых фасадаў рытмічна падзеленыя пляскатымі пілястрамі.

Вокны з лучковымі завяршэньнямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нэфаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасаду і інтэр'ер зьмененыя пры перабудове касьцёлу пад праваслаўную царкву ў 1870 годзе. Зьберагліся дзьверы з каванымі накладкамі, фрагмэнты мураванай агароджы і брама XVIII стагодзьдзя.

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 249.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000475