Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Вёска Жупраны
Каардынаты 54°28′15″ пн. ш. 26°5′11″ у. д. / 54.47083° пн. ш. 26.08639° у. д. / 54.47083; 26.08639Каардынаты: 54°28′15″ пн. ш. 26°5′11″ у. д. / 54.47083° пн. ш. 26.08639° у. д. / 54.47083; 26.08639
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Будаваньне 18541875 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Жупранах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычным Рынку, на вуліцы Францішка Багушэвіча. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл. Б. Тамашэвіч, 1896 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 1550 году ў Жупранах збудавалі першы драўляны касьцёл. У канцы XVI ст. яго на пэўны час прыстасавалі пад кальвінскі збор.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жупраны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1854 годзе з фундацыі графа Адама Чапскага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. У будаўнічых працах браў удзел будучы беларускі пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Праз брак грошай і нацыянальна-вызвольнае паўстаньня 1863—1864 гадоў будаваньне прыпынілася. У 1875 годзе новы касьцёл асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1900 годзе тут адпелі Францішка Багушэвіча, які спачыў на могілках за касьцёлам.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэкутуры нэаготыкі. Мае спрошчаны аб’ёмна-прасторавы выгляд — накрыты 2-схільным дахам цагляны паралелепіпэд, да якога з франтальнага боку далучаецца 3-ярусная прастакутная ў пляне вежа, завершаная васьмерыком зь сьпічастымі праёмамі і шатром. Імклівасьці ўгару надаюць маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элемэнты нэаготыкі: сьпічастыя вокны, аркатурныя паясы на сьценах. Задняя сьцяна роўная, аздабляецца крыжам. Сьцены дэкаруюцца ўзорамі з бутавага каменя.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы васьмю калёнамі на высокіх пастамэнтах. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Захаваўся арнамэнтальны росьпіс XIX стагодзьдзя. Налева ад увахода вісіць белая мармуровая мэмарыяльная дошка ў гонар Францішка Багушэвіча[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 145.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Менск, 1993. — 71 с.
  • Кулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Менск: «Ураджай», 2000. — 304 с.: іл. ISBN 985-04-0350-0.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000071