Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцельная званіца
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Граўжышкі |
Каардынаты | 54°19′46.72″ пн. ш. 25°50′23.30″ у. д. / 54.3296444° пн. ш. 25.8398056° у. д.Каардынаты: 54°19′46.72″ пн. ш. 25°50′23.30″ у. д. / 54.3296444° пн. ш. 25.8398056° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Першае згадваньне | XVII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 2009 |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Граўжышках. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка[a]. Будынак касьцёла не існуе ад 2009 году, захавалася званіца. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Граўжышках збудавали ў 1495 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Мікалая Бутрыма. У 1510 годзе на касьцёл ахвяравала Ядвіга Юхновіч, у 1547 годзе — Ядвіга Зяновіч. У 1650 годзе з фундацыі Яўстаха Кірдзея збудавалі новы драўляны касьцёл.
Апошні драўляны касьцёл паставілі ў другой палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У першай палове ХІХ ст. пры касьцёле існавала парафіяльная школа.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад стайню, а пазьней пад сховішча збожжа.
У пачатку 2000-х гадоў будынак пацярпеў у пажары, па чым яго зруйнавалі ў сакавіку 2009 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта быў прастакутны ў плане аб’ём з слаба выяўленым трансэптам, бакавымі званіцамі і шырокай падоўжанай 5-граннай апсыдай з бакавымі закрысьціямі. Адзіны 2-схільны гонтавы дах над апсыдай пераходзіў у вальмавы і выходзіў на галоўны фасад вялікім трыкутным франтонам з шырокім карнізам. Бакавыя вэртыкальна ашаляваныя сьцены ўмацоўваліся вэртыкыльными брусами-сьцяжками і апярэзваліся карнізам. У верхняй частцы сьценаў былі лучковыя аконныя праёмы з прычолкамі на разных кранштэйнах.
Цэнтральная частка малітоўнай залі злучалася з апсыдай люстраным скляпеньнем. Роўная столь бакавых частак падтрымлівалася двума слупамі, сьцены мелі вэртыкульную шалёўку. Папярочная бэлька ў алтарным праёме аздаблялася рэльефным арнамэнтам у выглядзе вінаграднай галінкі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’еру былі тры драўляныя барокавыя алтары.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, у правым куце якой стаіць чацьверыковая 3-ярусная драўляная званіца[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1916 г.
-
да 1916 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
Я. Булгак, 1937 г.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 100.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.