Касьцёл Сьвятой Ганны (Ракаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны
| |
![]() Касьцёл Сьвятой Ганны
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ракаў |
Каардынаты | 53°57′58.28″ пн. ш. 27°04′10.16″ у. д. / 53.9661889° пн. ш. 27.0694889° у. д.Каардынаты: 53°57′58.28″ пн. ш. 27°04′10.16″ у. д. / 53.9661889° пн. ш. 27.0694889° у. д. |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Ганны | |
![]() |
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне гістарычнага мястэчка, на каталіцкіх могілках, на Менскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму і нэаготыкі. Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Raka%C5%AD%2C_Mienskaja%2C_%C5%9Aviatoj_Hanny._%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B9_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%281914%29.jpg/150px-Raka%C5%AD%2C_Mienskaja%2C_%C5%9Aviatoj_Hanny._%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B9_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%281914%29.jpg)
Касьцёл Сьвятой Ганны збудавалі ў 1830 годзе як могілкавую капліцу. Прыкладна ў гэты ж час пры ўваходзе на могілкі паставілі мураваную браму.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі нэаготыкі і клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай, накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад вылучаецца паўцыркульным уваходным парталам, завершаным трыкутным франтонам з чацьверыковай Сыгнатуркай і кутнымі пінаклямі, у тымпане месьціцца круглая люкарна-«ружа». Карніз падзяляецца стральчатай аркай уваходнага парталу. Сьцены аздабляюцца гранёнымі пілёнамі (кутныя завяршаюцца пінаклямі), падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках паўцыркульных аконных праёмаў.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю на падугах. За трапэцападобнай алтарнай часткай знаходзіцца паўкруглая закрысьція. Над уваходам — хоры на двух слупах з бакавымі вітымі ўсходамі. Пад алтаром знаходзіцца крыпта[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 312.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.