Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Германішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 02:27, 15 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Царква
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Германішкі, вул. Цэнтральная, 35
Каардынаты 54°07′39.29″ пн. ш. 25°21′44.67″ у. д. / 54.1275806° пн. ш. 25.3624083° у. д. / 54.1275806; 25.3624083Каардынаты: 54°07′39.29″ пн. ш. 25°21′44.67″ у. д. / 54.1275806° пн. ш. 25.3624083° у. д. / 54.1275806; 25.3624083
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт pallatyny.by/index.php/b…
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — рыма-каталіцкі храм у Германішках, збудаваны ў 18861909 гадох з бутавага каменю на ўсходняй ускраіне вёскі. Зачынены савецкімі ўладамі ў 1965 і вернуты парафіянам у 1987 годзе. Асьвячоны 17 чэрвеня 2000 году.

Архітэктура

Касьцёл, здымак пач. XX ст.

Помнік архітэктурнай нэаготыкі. Касьцёл аколены бутавай агароджай з 3-пралётнаю брамаю. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб'ёму з фронта далучана 3-ярусная шатровая званіца (надбудаваная ў 1920-я гг.). Выцягнутая 5-гранная апсіда, аб'яднаная з агульным дахам, мае бакавыя нізкія сакрыстыі. На паліхромных сьценахграфічна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — прафіляваныя ліштвы стральчатых аконных праёмаў, карнізы і вуглавыя лапаткі.

У кутку бутавай агароджы касьцёла знаходзіцца капліца, узьведзеная ў другой палове XIX стагодзьдзя.

Галоўны алтар

Літаратура

  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мн., 2001.

Вонкавыя спасылкі