Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 00:55, 19 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Фара, фрагмэнт акварэлі Ю. Пешкі

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — колішняе рымска-каталіцкае сакральнае збудаваньне ў Віцебску. Дзейнічаў у XVIII — XIX стст. Знаходзіўся на левым беразе Дзьвіны, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка. Стяў побач з царквой Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы.

У 2-й пал. XIX ст. касьцёл да непазнавальнасьці перабудавалі расейскія ўлады, а ў 1950-я будынак канчаткова зруйнавалі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя

Мураваны касьцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 року, пры ім мелася драўляная плябанія. Пазьней належаў да кляштару марыявітак[1].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (18301831) у 18421844 роках расейскія ўлады зачынілі касьцёл з прычыны ягонага блізкага разьмяшчэньня да праваслаўнай Дабравешчанскай царквы[2]. Неўзабаве будынак перабудавалі (разабралі вежы).

У 18621903 роках у будынку колішняга касьцёла месьціўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губэрнскай управы, архіў канцылярыі генэрал-губэрнатара.

Касьцёл пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У кан. 1950-х — пач. 1960-х помнік зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, флянкаваны 5-яруснымі шатровымі вежамі[1].

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар марыявітак // Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 400
  2. ^ Губина В. В. Положение православных и католических храмов на Беларуси в ХIХ в. Cравнительный анализ // Конференции / VI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения. 2000 г.

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Віцебск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў