Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Задарожжа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 19:59, 6 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сакральнае збудаваньне
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Задарожжа
Каардынаты 55°15′52″ пн. ш. 27°57′3″ у. д. / 55.26444° пн. ш. 27.95083° у. д. / 55.26444; 27.95083Каардынаты: 55°15′52″ пн. ш. 27°57′3″ у. д. / 55.26444° пн. ш. 27.95083° у. д. / 55.26444; 27.95083
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1910
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — рымска-каталіцкае сакральнае збудаваньне ў Задарожжы, узьведзенае ў 1910. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

У 1902 згарэў стары драўляны касьцёл, па чым пачолася будаваньне новага мураванага, завершанае ў 1910.

Сьвятыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Магутная 3-нэфавая базыліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад флянкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы з шпілямі. Сьцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр’еры — стральчатыя скляпеньні, над уходам — хоры.

Вакол касьцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і кутняй 2-яруснай шатровай званіцай[1].

Крыніцы

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі