Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Задарожжа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Задарожжа
Каардынаты 55°15′51.34″ пн. ш. 27°57′6.80″ у. д. / 55.2642611° пн. ш. 27.9518889° у. д. / 55.2642611; 27.9518889Каардынаты: 55°15′51.34″ пн. ш. 27°57′6.80″ у. д. / 55.2642611° пн. ш. 27.9518889° у. д. / 55.2642611; 27.9518889
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1910
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Задарожжы. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1902 годзе згарэў стары драўляны касьцёл, па чым пачалося будаваньне новага мураванага, скончанае ў 1910 годзе.

Сьвятыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта магутная 3-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2-ярусныя 4-гранныя вежы з шпілямі. Сьцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках высокіх стральчатых аконных праёмаў.

У інтэр’еры — стральчатыя скляпеньні, над уваходам — хоры.

Вакол касьцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і кутняй 2-яруснай шатровай званіцай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000385