Перайсьці да зьместу

Карманішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карманішкі
лац. Karmaniški
лет. Karmoniškės
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°16′26″ пн. ш. 25°6′14″ у. д. / 54.27389° пн. ш. 25.10389° у. д. / 54.27389; 25.10389Каардынаты: 54°16′26″ пн. ш. 25°6′14″ у. д. / 54.27389° пн. ш. 25.10389° у. д. / 54.27389; 25.10389
Карманішкі на мапе Летувы
Карманішкі
Карманішкі
Карманішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карманішкі (лет. Karmoniškės) — вёска ў Летуве, каля ўтоку ракі Сольчыцы ў Сольчу. Уваходзяць у склад Падборскага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету.

Карыман, Караман або Карман (Karimanns, Karaman, Caroman, Carman) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 603.
  2. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.