Карл Попэр
Карл Ра́ймунд По́пэр (па-нямецку: Karl Popper; 28 ліпеня 1902 — 17 верасьня 1994) — аўстрыйска-брытанскі[14] філёзаф, акадэмік. Меў шляхецкі чын Вялікабрытаніі. Адзін з найбольш уплывовых філёзафаў навукі ХХ стагодзьдзя[15], зрабіў унёсак у філязофію навукі. Попэр вядомы сваёй адмовай ад клясычных індуктывісцкіх поглядаў на навуковы мэтад на карысьць эмпірычнага зьняпраўджаньня. Паводле Попэра, тэорыю ў эмпірычных навуках нельга ніколі даказаць, але яе можна сфальсіфікаваць, таму яе можна толькі выпрабаваць рашучымі экспэрымэнтамі. Такім чынам, прапанаваў тлумачэньне мэханізму разьвіцьця навукі праз дэдукцыйнае абвяржэньне. Попэр выступаў супраць клясычнага абгрунтавальнага ўяўленьня аб ведах, якое ён замяніў крытычным рацыяналізмам, а менавіта першай нефундамэнталісцкай філязофіяй крытыкі ў гісторыі філязофіі[16].
У палітычным дыскурсе ён вядомы сваёй рашучай абаронай лібэральнай дэмакратыі і прынцыпаў сацыяльнай крытыкі, якія, на ягоную думку, робяць магчымым існаваньне квітнеючага адкрытага грамадзтва. Ягоныя палітычныя ідэі палягаюць на рацыяналізьме і гуманізьме Асьветніцтва. Попэр быў няўмольным праціўнікам таталітарызму, нацыяналізму, фашызму, рамантызму, калектывізму і іншых, на ягоную думку, рэакцыйных і нерацыянальных ідэяў, і лічыў сучасныя лібэральныя дэмакратыі найлепшым увасабленьнем адкрытага грамадзтва[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Sir Karl Popper // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Karl Popper // RKDartists (нід.)
- ^ а б Karl Raimund Popper // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Поппер Карл Раймунд (рас.) — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г д е Karl Popper // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б в г д е ё ж Stanford Encyclopedia of Philosophy (анг.) — Stanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054
- ^ а б Internet Encyclopedia of Philosophy, The Internet encyclopedia of philosophy (анг.) / J. Fieser, B. Dowden — 1995. — ISSN 2161-0002
- ^ а б в http://popper-prior.nz/home
- ^ JSTOR — 1995.
- ^ https://www.thebritishacademy.ac.uk/documents/1391/94p645.pdf
- ^ https://plato.stanford.edu/entries/popper/#Bib
- ^ а б https://www.famousscientists.org/karl-popper/
- ^ Adams, I.; Dyson, R. W. (2007). «Fifty Major Political Thinkers». Routledge. — С. 196.
- ^ Shea, Brendan. «Karl Popper: Philosophy of Science». Internet Encyclopedia of Philosophy.
- ^ William W. Bartley (1964). «Rationality versus the Theory of Rationality». The Critical Approach to Science and Philosophy
- ^ Gorton, William. «Karl Popper: Political Philosophy». Internet Encyclopedia of Philosophy.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Краснова В. В. Попер Карл Раймунд // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. — С. 510.
- Ермаков, В. С. Справочник по истории философии: хронолог. персонифицир. — СПб., 2003. — С. 329.
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 17 верасьня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лёндане
- Выпускнікі Венскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Лёнданскага ўнівэрсытэту
- Рыцары-бакаляўры
- Кавалеры Вялікага крыжа з зоркай і стужкай ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры цывільнага ордэна Pour le Mérite
- Аўстрыйскія філёзафы