Перайсьці да зьместу

Карлес Пудждэмон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Карлес Пучдэмонт»)
Назва гэтага артыкулу — каталёнскае імя. Тут Пудждэмон — прозьвішча бацькі, а Касамажо — прозьвішча маці.
Карлес Пудждэмон
кат. Carles Puigdemont i Casamajó
Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі
12 студзеня 2016 — 28 кастрычніка 2017
Папярэднік: Артур Мас
Наступнік: пасада часова скасаваная
Мэр Жыроны
1 ліпеня 2011 — 11 студзеня 2016
Папярэднік: Ганна Паганс
Наступнік: Альбэрт Бальеста
Дэпутат парлямэнту Каталёніі ад Жыроны
11 лістапада 2006 — 27 кастрычніка 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 сьнежня 1962 (61 год)
Амэр, Жырона, Гішпанія
Партыя: Каталёнская незалежніцкая партыя
Сужэнец: Марсэля Топар
Дзеці: Дочкі: Магалі, Марыя
Бацька: Хавіер Пудждэмон
Маці: Нурыя Касамажо

Ка́рлес Пудждэмо́н-і-Касамажо́ (па-каталянску: Carles Puigdemont i Casamajó) — каталёнскі палітык з гораду Жырона. Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі з 12 студзеня 2016 году да 28 кастрычніка 2017 году, калі пасада была часова скасаваная гішпанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзыдэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасьць Каталёніі[2].

Па прафэсіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Ўнівэрсытэце Жыроны. Вольна валодае ангельскай, францускай, румынскай, гішпанскай і каталёнскай мовамі.