Карлес Пудждэмон
Выгляд
| Карлес Пудждэмон | |
| кат. Carles Puigdemont i Casamajó | |
| Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі | |
|---|---|
| 12 студзеня 2016 — 28 кастрычніка 2017 | |
| Папярэднік | Артур Мас |
| Наступнік | пасада часова скасаваная |
| Мэр Жыроны | |
| 1 ліпеня 2011 — 11 студзеня 2016 | |
| Папярэднік | Ганна Паганс |
| Наступнік | Альбэрт Бальеста |
| Дэпутат парлямэнту Каталёніі ад Жыроны | |
| 11 лістапада 2006 — 27 кастрычніка 2017 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 29 сьнежня 1962 (62 гады) Амэр, Жырона, Гішпанія |
| Партыя | Каталёнская незалежніцкая партыя |
| Сужэнец | Марсэля Топар |
| Дзеці | Дочкі: Магалі, Марыя |
| Бацька | Хавіер Пудждэмон |
| Маці | Нурыя Касамажо |
| Подпіс | |
| Сайт | carlespuigdemont.cat (кат.) |
Ка́рлес Пудждэмо́н-і-Касамажо́ (па-каталянску: Carles Puigdemont i Casamajó) — каталёнскі палітык з гораду Жырона. Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі з 12 студзеня 2016 году да 28 кастрычніка 2017 году, калі пасада была часова скасаваная гішпанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзыдэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасьць Каталёніі[2].
Па прафэсіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Ўнівэрсытэце Жыроны. Вольна валодае ангельскай, францускай, румынскай, гішпанскай і каталёнскай мовамі.