Карара
| Карара | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 100 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 44°04′45″ пн. ш. 10°06′00″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | carraresi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0585 | ||||
| Паштовы індэкс | 54033 | ||||
| Нумарны знак | MS | ||||
| Сайт | comune.carrara.ms.it (італ.) | ||||
| Карара на мапе Італіі Карара | |||||
Кара́ра (па-італьянску: Carrara) — горад у Італіі, які месьціцца ў правінцыі Маса-Карара. Насельніцтва места на 2016 год сягала 62 тысяч чалавек. Разьмешчаны ў Апуанскіх Альпах (належыць рэгіёну Таскана), за 100 км на паўночны ўсход ад Флярэнцыі ды за 6 км ад берагу Лігурыйскага мора.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад зьявіўся ў 1235 годзе. У розны час належаў Пізе, Генуі і Міляну. З XV стагодзьдзя места было ўладаньнем княскага роду Малясьпіна. Карара знакаміты пакладамі белага мармуру, які здабываецца ў каменяломнях у навакольлі гораду. Карарскі мармур вядомы яшчэ з антычных часоў (Рымскі Пантэон складзены з мармуру Карары). Шэраг вядомых скульптураў часоў Адраджэньня, у прыватнасці, Давід Мікелянджэлё таксама выкананы з карарскага мармуру.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе маюцца малаважныя прадпрыемствы хімічнай, мэталаапрацоўчай, нафтапэрапрацоўчай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўнымі славутасьцямі гораду зважаюцца катэдра XII стагодзьдзя, палац XVI стагодзьдзя (цяпер у ім разьмешчана акадэмія вытанчаных мастацтваў). Таксама ў горадзе маецца акадэмія скульптуры, музэй скульптуры і старажытнасьцяў.