Перайсьці да зьместу

Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Капліца Аляксандра Неўскага
Краіна Беларусь
Вёска Паддубна (Пружанскі раён)
Адрас Пружанскі раён
Каардынаты 52°24′21″ пн. ш. 24°13′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 24.23083° у. д. / 52.40583; 24.23083Каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 24°13′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 24.23083° у. д. / 52.40583; 24.23083
Тып будынка капліца
Дата заснаваньня 1912
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Капліца Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Капліца Аляксандра Неўскага
Капліца Аляксандра Неўскага
Капліца Аляксандра Неўскага
Капліца Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Капліца Аляксандра Неўскага — помнік у лесе ля вёскі Паддубна Пружанскага раёну Берасьцейскае вобласьці, прысьвечаны памяці загінулых у бітве 12 жніўня 1812 року падчас нашэсьця Напалеона. Капліца была збудаваная ў 1912 року, адноўленая ў 1990-я. Ахоўваецца дзяржавай.

12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1812 року ля вёскі Паддубна Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні адбылася найвялікшая бітва Напалеонаўскай эпохі ў заходніх рэгіёнах Беларусі[1], у якой узялі ўдзел амаль 60 тысячаў чалавек[2]. Кожны з бакоў панёс вялікія страты (паводле розных зьвестак, з аўстра-саксонскага боку загінулі ад 2500 да 5000 чалавек, з расейскага — ад 1300 да 4000), пасьля чаго расейцы пачалі адступленьне і неўзабаве пакінулі тэрыторыю Гарадзенскай губэрні.

Целы загінулых у бітве былі пахаваныя ў братэрскіх магілах за кілямэтар на паўднёвы захад ад Паддубны, ля Харкоў і Шарашова. Паводле зьвестак гарадзенскага губэрнатара, у Харках было пахавана 1300 расейскіх, саксонскіх і францускіх жаўнераў, а за 400 м ад гэтай магілы — яшчэ 700 коней[3].

Капліца «Мужным продкам, якія загінулі ў бітве пад Гарадзечнай 1812 року 31 ліпеня» пабудаваная на 100-годзьдзе бітвы з ініцыятывы генэрала, князя Крапоткіна(ru) — камандзіра Ўладзімерскага пяхотнага палка(ru). Аўтар праекту — інжынэр С. Л. Пінаеў. Сродкі на капліцу былі сабраныя ахвяраваньнямі афіцэраў і мясцовага насельніцтва, а таксама за кошт гарадзенскага губэрнскага земскага сабору. Зямлю пад будаўніцтва ахвяравалі сяляне вёскі Паддубны Кузьма і Малафей Курчакі і Раман Грыцук[3]. На месцы пабудовы часоўні пахаваньні не праводзіліся.

У Другую сусьветную вайну капліца была часткова разабраная партызанамі на «буржуйкі», пасьля вайны яна была канчаткова разбураная мясцовымі жыхарамі. У 1990-я з ініцыятывы мясцовага краязнаўцы Леаніда Несьцярчука каплічка была ўзноўленая. Аўтар праекту — архітэктар Р. Р. Будзько, працы выканала брыгада Пружанскага рэстаўрацыйнага ўчастку[3].

14 жніўня 2015 року ля капліцы былі перазахаваныя парэшткі 29 аўстрыйскіх, беларускіх, польскіх, расейскіх, саксонскіх і францускіх жаўнераў[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000631