Перайсьці да зьместу

Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ГККРБ»)
Шыльда, якая прымацоўваецца да кожнага аб’екта Дзяржаўнага сьпісу

Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь — сьпіс аб’ектаў архітэктуры, гісторыі, археалёгіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музэйныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь. На сёньня ў сьпісе 4811 аб’ектаў[Крыніца?].

Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасьці Беларусі падзяляюцца на 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:

0

гісторыка-культурныя каштоўнасьці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэньня ў сьпіс сусьветнай спадчыны;

1

унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакумэнтальныя аб’екты міжнароднага значэньня;

2

аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня;

3

гісторыка-культурныя каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.

без катэгорыі

матэрыяльныя культурныя каштоўнасьці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

А

гісторыка-культурныя каштоўнасьці, поўная аўтэнтычнасьць і дакладнасьць якіх безумоўныя і нязьменныя;

Б

гісторыка-культурныя каштоўнасьці, якія цалкам або часткова адноўленыя (зафіксаваныя) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасяці якіх аб’ектыўна з часам могуць зямяняцца.

Шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасьці складаецца зь дзесяці знакаў[1]:

Першы знак адпавядае месцу пастаяннага знаходжаньня каштоўнасьці:

  1. Берасьцейская вобласьць
  2. Віцебская вобласьць
  3. Гомельская вобласьць
  4. Гарадзенская вобласьць
  5. Магілёўская вобласьць
  6. Менская вобласьць
  7. Менск
  8. па-за межамі Беларусі

Другі знак адпавядае віду каштоўнасьці:

  1. матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасьць
  2. матэрыяльная рухомая гісторыка-культурная каштоўнасьць
  3. нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасьць

Трэці знак — катэгорыя каштоўнасьці.

Чацьверты знак — зьвесткі пра каштоўнасьць у адпаведнасьці зь яе характарыстыкамі:

А — дакумэнтальны помнік
Б — запаведная мясьціна
В — помнік археалёгіі
Г — помнік архітэктуры
Д — помнік гісторыі
Е — помнік горадабудаўніцтва
Ж — помнік мастацтва
М — калекцыя
Н — камплект

Шэсьць апошніх знакаў — нумар каштоўнасьці ў парадку ўключэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў (у пачатку дапаўняецца нулямі, калі нумар утрымлівае менш за шэсьць лічбаў).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]