Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы)
| Славутасьць | |
Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Казлы (Вялейскі раён) |
| Адрас | Вялейскі раён |
| Каардынаты | 54°21′59″ пн. ш. 27°16′33″ з. д.HGЯO |
| Тып будынка | капліца |
| Стан | дзейны |
Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла | |
Каплі́ца Сьвяты́х апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — праваслаўная могілкавая капліца у в.Казлы Вялейскага раёна Менскай вобласьці. Прыпісаная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў вёсцы Ілья Вялейскага раёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пабудавана з дрэва на могілках, каля сярэдзіны вёскі. Дакладны дзень пабудовы невядомы. Па дадзеным мясцовых жыхароў і даваенным мапам, існавала напрыканцы 19 — першай палове 20 стагодзьдзяў. Рамантавалася ў 1990-ых гг. і ў 2017 годзе[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Твор народнага дойлідзтва. Вырашана прастакутным зрубам, які пераходзіць у трохсьценную апсіду. Вэртыкальна ашаляваныя фасады афарбаваныя ў сіні колер, з прарэзанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Трохвугольны перад зь нішай мае паўкруглае акенца з шалёўкай у выглядзе абрыса купалу-цыбуліны.