Перайсьці да зьместу

Канстанцін Васільеў (футбаліст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцін Васільеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 жніўня 1984(1984-08-16)[1][2][3] (41 год)
Рост 173 см[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001 ТІК[d] 29 (22)
2001 Віймсі[d] 4 (0)
2002 ТІК[d] 25 (10)
2003—2007 Левадыя Талін 123 (50)
2007—2011 Нафта[d] 102 (13)
2011 Копэр 22 (3)
2011—2014 Амкар Перм 63 (4)
2014—2015 Пяст Глівіцы 25 (5)
2015—2017 Ягелёнія 67 (20)
2017—2019 Пяст Глівіцы 23 (1)
2019—2024 Флёра Талін 159 (56)
Зборныя
2002 Эстонія (да 19)[d] 3 (1)
2003—2006 Эстонія (да 21)[d] 11 (3)
2006—2024 Эстонія 158 (26)

Канстанці́н Васі́льеў (па-эстонску: Konstantin Vassiljev; нар. 16 жніўня 1984 году, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Флёра» і гулец нацыянальнай зборнай Эстоніі. Вылучаецца моцным ударам з далёкіх дыстанцыяў.

Пачаў займацца футболам у Маарду. Дэбютаваў у складзе клюбу «Таліна ЯК» ва ўзросьце шаснаццаці гадоў, у 2001 годзе. У тым жа годзе кароткі час правёў у клюбе «ХЮЙК Эмастэ». Год праз далучыўся да «Левадыі». У 2007 годзе стаў капітанам клюбу, але адмовіўся падоўжыць кантракт і перайшоў у славенскі клюб «Нафта» зь Лендавы. Першы матч у славенскай лізе правёў 2 сакавіка 2008 году, калі «Нафта» пацярпела паразу зь лікам 2:0. Першы гол у лізе забіў 16 сакавіка 2008 году. У лютым 2011 году падпісаў 2,5-гадовы кантракт з клюбам «Копэр». 30 жніўня 2011 году перайшоў у пермскі «Амкар». 26 жніўня 2014 году далучыўся да польскага клюбу «Пяст»[5].

У складзе нацыянальнай зборнай Эстоніі дэбютаваў 31 траўня 2006 году супраць зборнай Новай Зэляндыі ў таварыскім матчы[6].

«Левадыя»:

«Флёра»:

  1. ^ а б в Konstantin Vassiljev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г д е ё Konstantin Vassiljev // Eesti spordi biograafiline leksikon (эст.)
  3. ^ а б в KONSTANTIN VASSILJEV // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Ametlik: Konstantin Vassiljev leidis uue koduklubi. Postimees.
  6. ^ Eesti viigistas Uus-Meremaaga (taiendatud). Soccernet.ee

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]