Перайсьці да зьместу

Ізяслаў II Полацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізяслаў II Полацкі
Князь Полацкі
1267 — 1270-я
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1270-е

Ізясла́ў II По́лацкі (? – 1270-я) — полацкі князь (12671270-я).

Упершыню згадваецца як полацкі князь, разам зь іншым Ізяславам — віцебскім князем, у грамаце 1265 году ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў рыскаму біскупу пра вольны гандаль паміж Полацкам і Рыгай і захаваньне міру паміж імі. Грамата сьведчыць, што Ізяслаў дзейнічаў па «воли Воишелкови».

Спрэчны момант у тым, што ў 1265 годзе полацкім князем быў Гердзень. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што ў Полацку магло быць некалькі князёў адначасова. Іншыя дасьледчыкі лічаць, што згадваньне ў грамаце двух Ізяславаў ёсьць памылка перапісчыка — абодва Ізяславы ў гэтай грамаце адна і тая асоба, гэта значыць віцебскі князь.

Пра паходжаньне і асобу Ізяслава ёсьць некалькі вэрсій. Па адной з вэрсій, Ізяслаў тоесны Ізяславу Новагародзкаму згаданаму разам з Міндаўгам у 1235 годзе, некаторыя дасьледчыкі атаясамліваюць яго з Ізяславам Сьвіслацкім, а іншыя дасьледчыкі атаясамліваюць Ізяслава Сьвілацкага з Ізяславам Новагародзкім. Такім чынам атрымліваецца, што магчыма Ізяслаў Полацкі, Ізяслаў Новагародзкі і Ізяслаў Сьвіслацкі — адна і тая асоба. Па другой вэрсіі, верагодна больш слушнай, Ізяслаў паходзіў з роду віцебскіх князёў — Васількавічаў.