Каміла Марцінкевіч
Каміла Марцінкевіч | |
Дата нараджэньня | 4 сьнежня 1834 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 ліпеня 1884 (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | піяністка |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марцінкевіч.
Камі́ла Марцінке́віч (па мужу Асіпо́віч; 4 сьнежня 1834, Менск — 1900[1], Вільня) — музыка, кампазытарка, пэдагогіца, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дунін-Марцінкевіча.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фартэпіяннай ігры вучылася ў менскім пансыёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Менску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапэна і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песьні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3ь іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценьні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Менску першай беларускай опэры «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансыёнах.
Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансэрваторыю. Асноўным яе заняткам зь сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-пэдагагічная і асьветніцкая дзейнасьць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Менску і мястэчку Гарадок на Маладэчаншчыне школы для дзяцей беднаты[2].
У 1861—1863 - сябра менскай арганізацыі кіраўнічага органу паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэту. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла чальцоў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштаваная і зьмешчаная ў псыхіятрычную бальніцу ў Менску ў чэрвені 1861. Выпушчаная пасьля маніфэстацыяў пратэсту. Зноў арыштаваная 3 лютага 1863[3]; сасланая ў Салікамск (Пермская губэрня). У ссылцы ўзяла шлюб з лекарам К. Асіповічам[4]. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг.
Памерла ў 1884 (па іншай інфармацыі ў 1900) годзе. Пахаваная ў Вільні на Бэрнардынскіх могілках[5].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі №2. — 1985.
- Барышев Г. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман №1. — 1961.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. — Мн.: 1963.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Вільні знойдзена магіла Камілы Марцінкевіч, Дзедзіч,15/05/2011, https://web.archive.org/web/20210428202015/https://dzedzich.org/2011/05/15/u-vilni-znojdzena-magila-kamily-marcinkevich/
- ^ Zofia Kowalewska, Obrazki Mińskie 1850-1863, Wilno: I.dr.J.Zawadzki, 1912, s. 90.
- ^ Maria Bruchnalska, Ciche bohaterki : udział kobiet w powstaniu styczniowym, t. 1, Miejsce Piastowe: Wydaw. Tow. św. Michała Archanioła, 1933, s. 387- 389.
- ^ Wspomnienia wygnańca, [w:] Goniec Wileński Polityczny, Społeczny i Literacki R.1, 17 kwietnia 1908, s. 2.
- ^ У Вільні знойдзена магіла Камілы Марцінкевіч, Дзедзіч,15/05/2011, https://web.archive.org/web/20210428202015/https://dzedzich.org/2011/05/15/u-vilni-znojdzena-magila-kamily-marcinkevich/
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 4 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Бэрнардынскіх могілках
- Беларускія кампазытары
- Паўстанцы 1863—1864 гадоў
- Рэпрэсаваныя ў Расейскай імпэрыі
- Высланыя
- Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
- Памерлі ў 1900 годзе
- Асобы Менску
- Асобы Вільні
- Рэвалюцыянэркі Расейскай імпэрыі