Казімер Функ
Казімер Функ | |
| Дата нараджэньня | 23 лютага 1884[1][2] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 20 лістапада 1967[2] (83 гады) або 19 лістапада 1967 (83 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак |
| Месца вучобы | |
| Занятак | біяхімік, хімік, публіцыст |
| Навуковая сфэра | біяхімія |
| Сябра ў | Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d] |
Казі́мер Функ (па-польску: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 студзеня 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў панятак вітамін.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ён вучыўся ў Бэрліне і ў Швайцарыі. У 1904 годзе ён атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бэрнскім унівэрсытэце. Ён пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазьней ён працаваў у Бэрліне і Лёндане. Публікуючы працы аб захворваньнях, зьвязаных зь недахопам вітамінаў, у тым ліку аб бэры-бэры, ён увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе ён атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытуту гігіены. У 1927 годзе ён зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжу. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў мэтад яго сынтэзаваньня. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ён канчаткова пераехаў у ЗША. Ён памёр у 1967 годзе ад ракавага захворваньня.
Яму першаму атрымалася ізаляваць нікатынавую кісьлю (адзін зь вітамінаў B).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Casimir Funk // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Casimir (Kazimierz) Funk // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) / пад рэд. A. Vujić — LZMK, 2005.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Casimir Funk. Britannica (анг.).
- Casimir Funk: his discovery of the vitamins and their deficiency disorders. National Library of Medicine (анг.).
- Casimir Funk. Your Dictionary (анг.).
- Casimir Funk introduced us to vitamins. Cosmos (анг.).
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|