Казімер Мікалай Міхалькевіч
Казімер Мікалай Міхалькевіч | |
Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz | |
Род дзейнасьці | біскуп-суфраган віленскі |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 лютага 1865 |
Месца нараджэньня | Гапенішкі |
Дата сьмерці | 16 лютага 1940 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Сябра ў | Польскае таварыства «Асьвета» |
Узнагароды | |
Казі́мер Мікала́й Міхальке́віч (па-польску: Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz; 1 лютага 1865, Гапенішкі — 16 лютага 1940) — рымска-каталіцкі і польскі дзеяч, біскуп.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Ковенскае губэрні, сын Юстына Міхалькевіча. У 1884 паступіў у Магілёўскую каталіцкую сэмінарыю ў Пецярбургу. 23 кастрычніка 1886 высьвечаны на сьвятара. Пасьля заканчэньня сэмінарыі ў 1888 служыў у віцебскім парафіяльным касьцёле сьв. Антонія, а з 1890 у розных парафіях Віцебскае губэрні. У 1896 яго прызначылі на пасаду пробашча Кранштацкага рыма-каталіцкага ваенна-марскога касьцёлу і адначасова ваеннага капэлана марскіх і сухапутных войскаў Расейскае імпэрыі.
У 1900 стаў пробашчам менскага касьцёлу Сьвятой Тройцы. Адразу пачаў актыўна займацца гаспадарчымі справамі і ў першую чаргу рамонтам парафіяльных будынкаў. На яго ініцыятыву ў 1903 у горадзе стварылі камітэт, які распачаў працу па падрыхтоўцы будаўніцтва навага парафіяльнага храму на Залатой Горцы. Для распрацоўкі праекту новай сьвятыні з Варшавы быў запрошаны вядомы архітэктар Юзаф Дзеконскі.
Займаўся асьветніцкай дзейнасьцю — навучаньнем польскай мовы, гісторыі і культуры. Зьяўляўся прыхільнікам уключеньня Віленшчыны ў склад Польшчы. 11 студзеня 1907 году быў абраны прэзыдэнтам польскага таварыства «Асьвета» ў Менску, задачай якога быў распаўсюджаньне польскасьці на Меншчыне. Аднак, ужо ў наступным годзе зьехаў зь Менску і пакінуў гэтую пасаду[1].
У 1908 пераведзены зь Менску ў Вільню. У 1908—1917 фактычна адміністатар Віленскае дыяцэзіі. 12 студзеня 1923 прызначаны тытулярным біскупам тыятыраскім і біскупам-суфраганам Віленскае дыяцэзіі. Кансакраваны 10 чэрвеня 1923.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 34-37. ISBN 978-83-227-2629-7
Папярэднік Людвік Здановіч |
Біскупы-суфраганы віленскія 1923—1940 |
Наступнік Мячыславас Рэйніс |
Папярэднік Пэтэр Ёзэф Ляўсбэрґ |
Тыятыраскія біскупы 1923—1940 |
Наступнік Генрых Мэцрот |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bishop Kazimieras Mikalojus Michalkiewicz †
- Уладзімір ДЗЯНІСАЎ. Каштоўная крыніца гісторыі(недаступная спасылка)