Зянон Ахрамовіч
Зянон Ахрамовіч | |
Род дзейнасьці | удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху |
---|---|
Дата нараджэньня | 1932 |
Месца нараджэньня | хутар каля в. Чарняты, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 6 студзеня 2020 (87 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Бацька | Аўгусьцін Ахрамовіч[d] |
Маці | Ганна Ахрамовіч[d] |
Зянон Ахрамовіч (нар. 1932, хутар каля в. Чарняты, цяпер Смаргонскі раён) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949—1950 гг. (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле).
Навучаўся ў Смаргонскай сярэдняй школе, восеньню 1949 актыўна ўключыўся ў антыкамуністычную дзейнасьць, разам з кіраўніком падпольнай арганізацыі Расьціславам Лапіцкім распаўсюджваў улёткі; захоўваў на бацькавым хутары друкарку, на якой друкаваліся ўлёткі. Арыштаваны ў лютым 1950 году, летам таго ж году вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны па справе мядзельска-смаргонскага падпольля на 25 гадоў зьняволеньня ў лягерох. Пакараньне адбываў у асноўным у Сьвярдлоўскай вобласьці на лесапавале і будаўнічых работах разам зь іншымі ўдзельнікамі арганізацыі Канстантынам Іваноўскім і Эдуардам Сташкевічам.
Вызвалены са зьняволеньня ў сярэдзіне 50-х. Вярнуўся на Смаргоншчыну і неўзабаве выехаў у Польшчу, жыве ў Эльблёнгу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944—1956). Даведнік
- Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.