Перайсьці да зьместу

Эдуард Сташкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Сташкевіч
Род дзейнасьці удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1928
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы в. Дэгісі, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 19 сакавіка 1974
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Солы
Месца пахаваньня

Эдуард Сташкевіч (28 сакавіка 1928, в. Дэгісі, цяпер Смаргонскі раён — 19 сакавіка 1974, в. Солы) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949—1950 гг (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле).

Пасьля заканчэньня Сольскай сямігодкі працягнуў навучаньне ў Смаргонскай сярэдняй школе. У пачатку 1950 году, калі быў вучнем 10 клясы, арыштаваны, а летам таго ж году за прыналежнасьць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерох. Пакараньне адбываў разам зь іншымі ўдзельнікамі падпольля Зянонам Ахрамовічам і Канстантынам Іваноўскім пераважна ў Сьвярдлоўскай вобласьці на лесапавале і будаўнічых работах.

Вярнуўся на Бацькаўшчынў з падарваным здароўем у 1956 годзе. Спачатку працаваў у Смаргонскай машынна-трактарнай станцыі, а пасьля заканчэньня Полацкага сельгастэхнікуму быў загадчыкам сельгасучастку ў Солах. Памёр на 46-м годзе жыцьця. Пахаваны ў Солах.

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944—1956). Даведнік
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.