Зямлярыйка роўназубая
| Зямлярыйка роўназубая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
| Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
| Род | Зямлярыйка (Sorex) |
| Від | Зямлярыйка роўназубая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Sorex isodon Turov, 1924 | |
| Арэал | |
Зямлярыйка роўназубая (Sorex isodon) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў паўночнай Эўропі (Беларусь, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя) і паўночнай Азіі (Казахстан, Карэя, Кітай, Манголія, Расія). Сустракаецца ў хмызьняках, лесе, тайзе, далінах рэк, лесастэпе, на палях.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго даўжыня складае 59–83 мм, даўжыня хваста 43–52 мм, маса 7–15 г. Верх цёмна-карычневы летам і чорна-буры зімой, ніз шэра-карычневы і нязначна кантрастуе з верхам, хвост таксама толькі невыразна двухколерны.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сілкуецца бесхрыбетнымі, асабліва дажджавымі чарвякамі, лічынкамі двукрылых і павукападобнымі; расьлінны матэрыял здабываецца вельмі рэдка. Самкі могуць размнажацца тры разы на год. У прыплодзе ад пяці да васьмі маладых жывёл. Працягласьць жыцьця складае ад года да паўтара года. Асноўная прычына смерці - сціраньне зубоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |