Тэрмінатар (фільм)
Тэрмінатар | |
The Terminator | |
Жанр | баявік[d][1][2][3][…], навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3][…], фільм пра монстраў[d], постапакаліптычны фільм[d], антыўтапічны фільм[d], трылер[d], драматычны фільм і фільм пра падарожжы ў часе[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джэймз Кэмэран |
Сцэнарыст | Джэймз Кэмэран, Гэйл Эн Гэрд |
Прадусар | Гэйл Эн Гэрд |
У ролях | Арнольд Шварцэнэгер Майкл Бін Лінда Гамільтан Пол Ўінфілд |
Кампазытар | Брэд Фідэл |
Апэратар | Адам Грынбэрг |
Мантаж | Марк Гольдблят |
Вытворчасьць | ЗША, сетка кінатэатраў «Арыён» |
Распаўсюд | Orion Pictures[d] і Netflix |
Дата выхаду | 26 кастрычніка 1984 |
Працягласьць | 107 хвіліны |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | 6,4 млн $ |
Прыбытак | 78,4 млн $ |
Наступны | Тэрмінатар 2. Судны дзень |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Тэрміна́тар» (па-ангельску: The Terminator[a]) — фільм з удзелам Арнольда Шварцэнэгера, зьняты ў 1984 годзе. Галоўным рэжысэрам карціны быў Джэймз Кэмэран. Ролі гралі таксама Майкл Бін і Лінда Гамільтан. Карціна была створана прадпрыемствам «Гэмдэйл» і распаўсюджана сеткаю кінатэатраў «Арыён». Карціна была зьнята ў Лос-Анджэлесе.
Кароткі зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арнольд Шварцэнэгер грае паўчалавека-паўробата, які быў адпраўлены з 2029 году назад у мінулае ў 1984 год, каб забіць Сару: маці (грае Лінда Гамільтан) будучага правадыра супраціву. Гэты супраціў ваяваў з «машынамі». Яны паўсталі супраць людзей і пачалі іх забіваць. Чалавецтва было на мяжы гібелі. Адсутнасьць правадыра магла прывесьці да паражэньня ў вайне з «машынамі». Каб збавіць ад сьмерці маці, супраціў пасылае назад у мінулае ваяра Кайла (грае Майкл Бін), які пачынае перашкаджаць зьнішчальніку. У выніку пад канец карціны, каб абараніць сваю каханку (будучую маці правадыра), Кайл гіне. Потым ён, аказваецца, стане татам правадыра супраціву. Сара (грае Лінда Гамільтан) вымушана сама адбівацца ад зьнішчальніка і пад канец яго забівае.
Посьпех
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нечакана карціна стала добра прадавацца. Дзякуючы ролі Тэрмінатара А. Шварцэнэгер стаў вядомым у ЗША. Гэтая карціна нават незаконна паказвалася ў СССР пад назваю «Кібарг-забойца». Пазьней быў зьняты працяг карціны «Тэрмінатар 2. Дзень суду».
Гралі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арнольд Шварцэнэгер — зьнішчальнік, які павінен быў забіць Сару, маці правадыра супраціву.
- Майкл Бін — грае Кайла Рыса, ваяра супраціву людзей пад час вайны з «машынамі», якога паслалі назад у мінулае, каб абараніць маці (Сару) ад зьнішчальніка. Ён жа тата правадыра супраціву.
- Лінда Гамільтан — грае Сару Конар, маці правадыра супраціву ў вайне з «машынамі».
- Пол Вінфільт — грае начальніка паліцыі, які дапытваў Кайла Рыса й Сару Конар.
- Эрл Бэн — грае псыхіятра Зыльбэрмана.
- Бэс Мота — грае дзеўку (Джынджэр Вэнтура), што жыве разам з Сарай Конар.
- Рык Расовіч — грае Мэта Б’юкэнэна, каханак Джынджэр Вэнтуры
- і іншыя
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ перакладаецца – 1) чалавек, або рэч, якая зьнішчае штосьці; 2) на мове супрацоўнікаў спэцслужбаў – чалавек, які забівае на тайным заданьні іншага чалавека без суду й сьледзтва
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фільмы 1984 году
- Фільмы на ангельскай мове
- Баевікі-трылеры
- Навукова-фантастычныя баевікі ЗША
- Фільмы пра робатаў
- Фільмы пра падарожжы ў часе
- Антыўтапічныя фільмы
- Фільмы Джэймза Кэмэрана
- Фільмы пра ЗША
- Фільмы пра будучыню
- Фільмы Orion Pictures
- Постапакаліптычныя фільмы
- Фільмы пра Тэрмінатараў
- Нацыянальны рэестар фільмаў ЗША