Зьміцер Палітыка
Зьміцер Палітыка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 траўня 1915 |
Памёр | 18 красавіка 1965 (49 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | філёляг, літаратурны крытык, літаратуразнаўца |
Зьмі́цер Анто́навіч Паліты́ка (15 траўня 1915, в. Гарывец, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць — 18 красавіка 1965, Менск) — беларускі пэдагог. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Гарывец Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю ў вёсцы, скончыў сямігодку ў Чашніках. Вучыўся ў Менскім і Лепельскім пэдагагічных тэхнікумах (1930—1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў вёсцы Копцевічы. У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту. Працаваў у літаратурным кабінэце гэтага інстытуту, у Полацкай пэдвучэльні. Служыў у Чырвонай Арміі (1936—1937), атрымаў спэцыяльнасьць авіятэхніка. Выкладаў расейскую літаратуру ў Магілёўскай пэдвучэльні (1937—1941), быў залічаны ў рэзэрв як авіяцыйны спэцыяліст, быў на пэдагагічнай рабоце ў Башкірскай АССР (1941—1944), у пэдінстытуце Магілёва (1944—1945). У 1950 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС, абараніў кандыдацкую дысэртацыю «А. И. Гончаров и литературная борьба 1860-х гг.». З 1950 году ўзначальваў катэдру расейскай і беларускай мовы і літаратуры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ. Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР. У другой палове 1950-х быў кіраўніком сэкцыі крытыкі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. У 1960 годзе цяжка захварэў (абвастрэньне сухотаў, на якія пачаў пакутаваць падчас эвакуацыі), але працягваў працу да канца жыцьця.
Памёр 18 красавіка 1965 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках. Барэльеф на надмагільным помніку работы С. І. Селіханава.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў вершамі ў 1932 годзе. З 1946 году выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі дасьледаваньні: «О значении советской литературы в коммунистическом воспитании трудящихся» (1952 г.), «Великий русский писатель-сатирик М. Е. Салтыков-Щедрин» (1955 г.), «Беларуская пасляваенная проза» (1958 г.); «Роман И. А. Гончарова „Обрыв“» (1962 г.); Манаграфія «Янка Купала-перакладчык» (1959 г., другое, дапоўненае выданьне 1986 г.) — адно зь першых у беларускім літаратуразнаўстве дасьледаваньняў па праблеме паэтычнага перакладу. У зборнік «Сляды часу» (1967 г.) увайшлі выбраныя літаратурна-крытычныя артыкулы.
Архіў (у складзе якога, сярод іншага, багатая карэспандэнцыя з буйнымі расейскімі літаратуразнаўцамі Мікалаем Піксанавым і Мікалаем Бельчыкавым) захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва, ф. 167.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзьмітры Палітыка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 414.
- Палітыка Дзьмітры Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 9.
- Палітыка Дзьмітры // Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 437.
- Палітыка Дзьмітры Антонавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 454.
- Палітыка Дзьмітры Антонавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4: Накцюрн — Скальскі. — С. 155—156.
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія філёлягі
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія літаратары
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Беларускія крытыкі
- Беларускія літаратурныя крытыкі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова