Дзьмітры Мазалеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зьміцер Мазалеўскі»)
Дзьмітры Мазалеўскі
Дзьмітры Мазалеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1985 (37 гадоў)
Берасьце, БССР
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011
2012—2016
2017
2017
Дынама Берасьце
БАТЭ
Дынама Берасьце
Атлянтас Клайпеда
228 (58)
51 (14)
10 (1)
16 (5)
Зборныя
2004—2005
2007—2012
Беларусь (да 21)
Беларусь
6 (0)
2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 лістапада 2017.

Дзьмітры Мазалеўскі (нарадзіўся 30 красавіка 1985 году, Берасьце, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік. У 2007—2012 гадах згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмітры зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР-5 гораду Берасьце. Прафэсійную кар’еру пачаў у берасьцейскім «Дынама» ў 2002 годзе. У сэзоне 2003 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі за клюб з гораду над Бугам. У 2004 годзе Дзьмітры здолеў замацавацца ў галоўнай камандзе. У 2007 годзе разам з «Дынама» стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Тады Мазалеўскі ўсталяваў бамбардзірскі рэкорд, які не пабіты да гэтага часу — 9 галоў за розыгрыш.

З 20 сьнежня 2011 году зьяўляецца гульцом БАТЭ. Дэбютаваў за клюб 5 сакавіка 2012 году ў матчы за Супэркубак краіны. У верасьні 2016 году пакінуў БАТЭ[1]. У кастрычніку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Ганконг Рэйнджарз»[2], але не згуляў у яго складзе ніводнага матчу і пакінуў клюб менш чым празь месяц[3]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас»[5]. У сакавіку 2018 году абвясьціў пра завяршэньне кар’еры[6].

У сакавіку 2019 году ўзначаліў дубль берасьцейскага «Дынама»[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ

Дынама Берасьце:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 4 3
2016 Найвышэйшая ліга 15 0
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 10 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]