Перайсьці да зьместу

Зоф’я Тжашчкоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зоф’я Тжашчкоўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1847
Памерла 7 кастрычніка 1911(1911-10-07)
Пахаваная
Бацькі Адам Манькоўскі[d]
Міхаліна з Раецкіх[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца
Мова польская мова і беларуская мова

Зо́ф’я Тжашчко́ўская (па-польску: Zofia Trzeszczkowska), у дзявоцтве Манько́ўская (польск. Mańkowska; 1847, Дарагавіца на Беларусі — 7 кастрычніка 1911, там жа) — польская паэтка і перакладчыца.

Пісала толькі пад літаратурным псэўданімам Адам М-скі, які абазначаў скарачэньне прозьвішча бацькі. Была жонкай афіцэра, падчас расейска-турэцкай вайны разам зь ім выехала ў Расею. Падарожнічала зь ім перапранутая ў мужчынскую вопратку. Пасьля сьмерці было выяўлена яе сапраўднае прозьвішча.

Свае вершы публікавала ў кракаўскім часопісе «Аteneum», варшаўскіх часопісах: «Życiu», «Głosie», «Prawdzie», «Tygodniku Ilustrowanym». Адзіную паэму «Jeden z wielu» (бел. Адзін з многіх) (1890) і зборнік вершаў «Przebrzmiałe akordy» надрукаваць атрымалася; частка публікацыяў была забароненая цэнзурай. Перакладала творы Байрана, Бадлера, Камю, Лямартына, Містраля, Махара.

Зоф’я Тжашчкоўская на працягу жыцьця ў сваіх публікацыях хавала сваю плоцевую прыналежнасьць і вядомая была выключна пад крыптонімам Адама М-скі, гэта было скарачэньне прозьвішча бацькі. Толькі пасьля ягонай сьмерці аказалася, што аўтарка зьўлялася жанчынай. Тжашчкоўская нагэтуль ўтойвала сваю жаноцкасьць, што, жывучы ў сваім родавым маёнтку, не была ніколі ў Варшаве, кантакты зь літаратурным асяродзьдзем і з рэдакцыямі, у якіх публікавалася, падтрымлівала выключна ліставаньнем.

Тжашчкоўская пахаваная ў мястэчку Бабоўня Капыльскага раёну (родавым маёнтку Наркевічаў-Ёдкаў)[Крыніца?].

Свае арыгінальныя вершы, якія не ўвайшлі ў асобныя выданьні, публікавала ў тагачасных часопісах, пасьлядоўна ў пазітывісцкай «Prawdzie», у «Ateneum», у «Głosie» і «Tygodniku Ilustrowanym», а таксама ў варшаўскім і кракаўскім «Życiu».

Ейныя творы па сваёй зьместавай вартасьці й ідэйнай накіраванасьці паўтаралі матывы й тэмы, якія зьяўляліся адлюстраваньнем традыцыяў польскай паэзіі XIX стагодзьдзя, што ўхваляла патрыятычныя пачуцьці і апісвала рэха вызваленчых войнаў. Найбольш уласьцівыя рысы зьмяшчаюць тыя вершы, у якіх адлюстраванае двухгадовае захапленьне паэткі беларускім фальклёрам і краявідамі беларускіх крэсаў, у выніку чаго, яна склала «Дарагавіцкія песьні», прысьвечаныя вёсцы, дзе быў ейны родавы маёнтак.

Апроч тэматычнае другаснасьці арыгінальная творчасьць Тжашчкоўскай вызначаецца высокім майстэрствам вершапісаньня, гэтая якасьць найбольш адчуваецца ў перакладчыцкай дзейнасьці, якой Адам М-скі прысьвяціў, бадай найбольш часу й працы, і празь якую стаў вядомым. Кола перакладчыцкай зацікаўленасьці паэткі было вельмі шырокае, ад Камю да Байрана й Лямартына. Дасканалае валоданьне мовамі, зь якіх перакладала, лінгвістычная інтуіцыя, а таксама вэрсыфікацыйная спраўнасьць палягчала яе індывідуальнае пачуцьцё перакладзеных твораў і знаходжаньне для іх адпаведнага польскага выразу.

Асобныя польскамоўныя вершы Зоф’і Тжашчкоўскай пераклала на беларускую Ірына Багдановіч[1].

  • Jeden z wielu (1890)
  • Przebrzmiałe akordy (зборнік вершаў)
  • Tęskna
  • Usta
  • Wziąłem ci wszystko…
  • Zagasłe oczy
  1. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]