Змова Фіеска ў Генуі (п'еса)
Змова Фіеска ў Генуі | |
Die Verschwörung des Fiesco zu Genua | |
Нацыянальны тэатр Мангайма | |
Жанр: | гістарычная драма |
---|---|
Аўтар: | Фрыдрых Шылер |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1782 |
Змова Фіеска ў Генуі (ням. Die Verschwörung des Fiesco zu Genua) — другая драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера. У гэтай п'есе аўтар упершыню ў сваёй творчасьці зьвяртаецца да жанру гістарычнае драмы. Сюжэт будуецца на нязьдзейсьненым палітычным перавароце ў Генуі XV ст.
Шылер пачаў працу над п'есай у 1782 годзе пасьля прэм'еры сваёй першае драмы «Разбойнікі» і прысьвяціў яе свайму мінуламу настаўніку Якабу Фрыдрыху Абэлю. П'есу ставілі 75 разоў (што было часьцей за пастанову гётэўскага «Гетса фон Бэрліхінгэна»).
П'еса
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Змове Фіеска ў Генуі» Фрыдрых Шылер адлюстроўвае два супрацьлеглых грамадзка-палітычных лягеры — лягер тыраніі і дэспатычнага самавольства, з аднаго боку, і лягер рэспубліканскае свабоды і грамадзянскага дабрабыту, зь іншага. Іхняе сутыкненьне і палітычнае спаборніцтва складаюць асноўны канфлікт трагедыі.
Канфлікт палітычных сыстэмаў у п'есе ўдасканальваецца канфліктам характараў двух пэрсанажаў, якія адзін аднаму супрацьстаяць. Калі Джанэтына Дорыя ўвасабляе і абараняе прынцыпы эгаізма і дэспатызма, то рэспубліканец Вэрына - бескарысны змагар за грамадзкі дабрабыт.
Пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэяс Дорыя, дож генуэзкі, шаноўны старык 80 год. След былога агня. Галоўныя рысы: важнасьць і строгая, уладарная сьцісласьць.
- Джанэтына Дорыя, пляменьнік дожа. Прэтэдэнт 26 год. У маўленьні, хадзе і абыходжаньні грубы, пошлы і нахабскі пыхлівы. Замала адукаваны.
- Фіеска, граф Лаванья, глава змовы. Зграбны, квітучы хлопец 23 год. Ганарлівы, велічна пяшчотны, згодлівы і ухільны, як прыдворны, і нагэтулькі ж падступны.
- Вэрына, змоўшчык-рэспубліканец 60 год. Важны, пануры і змрочны.
- Бурганьіна, змоўшчык. Юнак 20 год. Рысы твару высакародныя і прыемныя. Ганарлівы, палкі і натуральны
- Кальканьё, змоўшчык. Вымаглы распусьнік 30 год. З выгляду прыемны і прадпрымальны.
- Сако, змоўшчык 45 год. Звычайны чалавек.
- Ламеліна, улюбёнец Джанэтына. Чэзлы прыдворны.
- Леанора, жонка Фіеска 18 год. Кволага складу цела, бледная, пяшчотная і успрымальная, вельмі прывабная, але не асьляпляльная. На твары летуценная задумленасьць. Апранутая ў чорнае.
- Джулія Імпэрыялі, графіня, удава, сястра Джанэтына, 25 год. Высокая і крамяная. Ганарлівая гестка, прыгажосьць, сапсаваная ненатуральнасьцю. Твар злы, кплівы. Апранутая ў чорнае.
- Бэрта, дачка Вэрыны. Нявінная дзяўчына.
- Рамана, маляр. Вольны, просты і ганарлівы.
- Мулей-Гасан, туніскі маўр. Заўзяты круцель. Фізыяномія арыгінальная, помесь пранырства і блазьнерства.
- Роза, Арабэла, пакаёўкі Леаноры.
- Немец, целаахоўнік герцага. Галоўныя рысы — шчырая прастадушнасьць, моц і храбрасьць.
- Цэнтурыёнэ, Цыба, Асэрата, шляхцічы, тутэйшыя жыхары, немцы, жаўнеры, служкі, злодзеі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У прадмове да п'есы Шылер пералічае гістарычныя крыніцы, якімі ён карыстаўся:
- «Змова графа Жана Луі Фіеска» (фр. La Conjuration du comte de Fiesque, 1639) Жана-Франсуа дэ Гондзі
- «Гісторыі валадарыньня імпэратара Карла V» (англ. The history of the reign of Charles V) Ўільяма Робэртсана ў нямецкім перакладзе 1779 года
- «Падрабязныя гісторыка-палітычныя ведамасьці аб рэспубліке Генуі» Габэрліна
Фактычны матэрыял аб змове і змоўшчыках Шылер чэрпаў з кнігі ангельскага гісторыка-асьветніка Ўільяма Робэртсана.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ф.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955.
Weblinks
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Змова Фіеска ў Генуі (п'еса) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў