Мастакі (верш)
Выгляд
Мастакі — верш Фрыдрыха Шылера, пачаты ўвосені 1788 года і апублікаваны ў лютым 1789 годзе ў часопісе Хрыстофа Марціна Вілянда «Нямецкі Мэркурый».
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваім творы Фрыдрых Шылер апісвае мастацтва як пачуцьцёвы сродак дасягненьня звышпачуцьцёвае мэты, якое неабходна для ўзвышэньня чалавека над яго эгаістычнай, чуллівай прыродай. Чалавек ня здольны зразумець ісьціну ва ўсёй яе глыбіні і боскасьці, пакуль яна не зьявіцца перад ім у вобразе прыгажосьці. Пакуль не было мастацтва, грамадзтва было барбарскім і нявольным, але пасьля зьяўленьня масткакоў, якія з дапамогай прыгажосьці пазнаёмілі чалавека зь ісьцінай і маральнай дабрадзейнасьцю, эра барбарства саступіла месца эры гармоніі і гуманнасьці.