Перайсьці да зьместу

Земская ўправа (Амсьціслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Земская ўправа
Будынак былой земскай управы
Будынак былой земскай управы
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′15″ пн. ш. 31°43′41″ у. д. / 54.02083° пн. ш. 31.72806° у. д. / 54.02083; 31.72806Каардынаты: 54°01′15″ пн. ш. 31°43′41″ у. д. / 54.02083° пн. ш. 31.72806° у. д. / 54.02083; 31.72806
Дата заснаваньня канец XIX — пачатак XX ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Земская ўправа на мапе Беларусі
Земская ўправа
Земская ўправа
Земская ўправа
Земская ўправа на Вікісховішчы

Земская ўправа — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Кіеўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Будаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася земская ўправа.

Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак з высокімі паўсутарэньнямі, 2-схільным вальмавым дахам. Бакавы вугал зразаецца і завяршаецца шчытападобным атыкам. Фасады падзяляюцца карнізам на два паверхі, таксама яны падзяляюцца вэртыкальна лапаткамі і аконнымі праёмамі. Вокны высокія прастакутныя на першым паверсе і лучковага абрысу з складанымі ліштвамі на другім. Сьцены завяршаюцца разьвітым карнізам з сухарыкамі. На другім паверсе бальконы з чыгуннымі агароджамі.

Усярэдзіне мае калідорную сыстэму плянаваньня[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 28
  1. ^ Пятросава А. Будынак земскай управы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000506