Звонь
Возера
Звонь
Звонь |
Звонь (Званское) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Ушачаў, каля вёскі Звонь.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Звоні складае 1,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 17,9 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 1,14 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб’ём вады ў возеры складае 8,78 млн м³.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 5—9 м, на паўночным усходзе вышыня схілаз сягае 20—25 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні і захадзе — парасьлі лесам. Берагі возера нізкія, пяшчаныя і пясчана-галечныя, часткова знаходзяцца пад хмызьняком.
Дно вадаёма да глыбіні 3,5—4 м пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.
Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 35 м.
Возера мае 3 выспы, агульная плошча якіх складае 4,2 га (0,042 км²).
На поўдні ў возера ўпадае рака Зуйніца, на поўначы з Звоні выцякае ручай у возера Вялікае Існа.
На возера адзначаныя пасяленьні баброў. Таксама вадаём уваходзіць у зону адпачынку курорта «Ўшачы».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.