Заразіхавыя
Выгляд
Заразіхавыя | |
Orobanche caryophyllacea — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ясноткакветныя (Lamiales) |
Сямейства | Заразіхавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Orobanchaceae Vent. | |
Заразіхавыя (Orobanchaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 98 родаў і 1960 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовыя, паразыты, без хларафілу. Сьцеблы простыя або, часам, разгалінаваныя. Лісьце лускападобнае, простае, супратыўнае, або зрэдку чарговае альбо ў кольцах, суцэльнае, зубчастае або часам глыбока падзеленае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або рэдка адзіночныя; прыкветак 1; у асноўным чашачка мае 4–5 частак, вяночак мае пяць частак; тычачак, звычайна, 4. Плод — каробачка. Насеньне дробнае, шматлікае[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў паўночным цёплым умераным і афрыка-мадагаскарскам рэгіёнах[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 12.06.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 12.06.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 12.06.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |