Перайсьці да зьместу

Султанат Занзыбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Занзыбарскі султанат»)
Сьцяг султанату Занзыбар

Занзыбар — дзяржава-султанат на аднайменнай выспе, якая існавала з XIX стагодзьдзя да 1964 году. З 1964 зьяўляецца часткай Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія (АРТ).

Вылучалася ў якасьці долі малодшым чальцам дынастыі кіраўнікоў Амана Бу Саіды. Улада султана Занзыбара распасьціралася перш на паласу ад 3° пч. ш. (Варшэйх) да 10° пд. ш. (бухта Тунгі), шырынёй паміж мысам Дальгада і Кіпіні на рацэ Озі — у 20 км, і, акрамя таго, на выспах Занзыбар, Пэмба і інш. Да сярэдзіны 1880-х гг. Занзыбар знаходзіўся пад уплывам Ангельшчыны, хоць фармальнага пратэктарата не было. Калі Нямеччына набыла валадарствы на ўсходнім беразе Афрыкі, то і яна ўмяшалася ў справы Занзыбара, імкнучыся падпарадкаваць яго свайму ўплыву, і завалодала часткай мацерыковых валадарстваў султана. Дамова Нямеччыны з Ангельшчынай прывяло да канфіскацыі гэтымі дзяржавамі большай часткі валадарстваў султана. З 1888 году паласа ад ракі Равума да Умбы (унутраная) кіравалася Германскай усходне-афрыканскай асацыяцыяй, а на поўначы ад Умбы, роўна як і гавані і выспы на паўначы ад Таны, — ангельскай Усходне-Афрыканскай кампаніяй. У 1890 годзе Ангельшчына атрымала пратэктарат над Занзыбаром, і яе ўплыву падпарадкаваная краіна ад Умбы да ракі Юбы. Нямеччына за 4 млн марак купіла ў султана яго правы на занятую ёю частку Занзыбара.

Кіраўнікі Занзыбара з дынастыі Бу Саіды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Султанат Занзыбарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў