Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат
Каардынаты: 39°9′6″ пн. ш. 46°8′50″ у. д. / 39.15167° пн. ш. 46.14722° у. д.
«Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат» | |
арм. «Զանգեզուրի պղնձամոլիբդենային կոմբինատ» | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | АФБ: ZPXKB1 |
Заснаваная | 1951 |
Уласьнікі | «Армянская малібдэнавая вытворчасьць», «Зангязурская горная справа», «Ц2Капітал» (па 12,5%) |
Краіна | Армэнія |
Разьмяшчэньне | Сюніцкая вобласьць |
Адрас | Каджаран, Шахтарская вул., д. 18[1] |
Галіна | горная справа |
Прадукцыя | малібдэн, медзь |
Абарачэньне | ▲199,9 млрд драмаў[2] ($413,2 млн; 2018 год)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼33,3 млрд драмаў ($68,8 млн; 2018 год) |
Чысты прыбытак | ▲15,5 млрд драмаў ($32,1 млн; 2018 год) |
Даччыныя кампаніі | Футбольны клюб «Гандзасар» (Капан) |
Аўдытар | «Эрнст і Янг» (Ангельшчына) |
«Зангязу́рскі медна-малібдэ́навы камбіна́т» («ЗММК») — найбольшае горнаруднае прадпрыемства Армэніі, заснаванае ў 1951 годзе ў Каджаране (Сюніцкая вобласьць).
На 2020 год «ЗММК» улучаў адкрытую капальню і горнаўзбагачальны завод[4]. У 2019 годзе здабылі 12,8 млн тонаў медна-малібдэнавай руды, якую перапрацавалі ў малібдэнавы і медны канцэнтраты[5]. На радовішчы выкарыстоўвалі экскаватары ў каўшамі ад 5 да 8 кубамэтраў і самазвалы «БелАЗ» (Беларусь) і «Катэрпілар» (ЗША) падымальнасьцю ад 37 да 134 тонаў[6]. Адкіды вытворчасьці накіроўваць на сьметнік Арцванік у 32 км ад заводу па трубаправодзе[7].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1951 годзе ў Каджаране (Армянская ССР) запрацаваў медна-малібдэнавы руднік, які пачалі ўзводзіць у 1931 годзе. У 2004 годзе 60% паёў ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат» выкупіла нямецкае ТАА «Кронімэт» (Карльсруэ, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг), 15% — ААТ «Жалезаўзбагачальны завод» (Ерэван) і па 12,5% — ТАА «Армянская малібдэнавая вытворчасьць» і ТАА «Зангязурская горная справа»[8]. У 2006 годзе выведка ў Каджаранскім рудніку выявіла запасы 2,21 млрд тонаў руды, 5,22 млн тонаў медзі і 720 000 тонаў малібдэну[6]. У сьнежні 2010 году ўзьвялі горнаўзбагачальны завод, што дазволіла павысіць гадавую магутнасьць перапрацоўкі да 14 млн тонаў руды[8]. 8 красавіка 2020 году «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат» выкупіў 60% сваіх паёў у «Кронімэт» і 15% — у «Жалезаўзбагачальнага заводу». Адначасна нямецкае ТАА «Ц2Капітал» (Брухзаль, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг) набыло 12,5% паёў «ЗММК»[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зваротная сувязь (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Фінансавая справаздача 2018 году (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2019 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Абменныя курсы на 31 сьнежня 2018 г. (483,75 драма за даляр) (анг.) // Цэнтральны банк Рэспублікі Армэнія, 31 сьнежня 2018 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Дзе мы (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Нашая дзейнасьць (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ а б Здабыча (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Апрацоўка (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ а б Нашая гісторыя і дасягненьні (арм.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Справаздача № 1 (анг.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 8 красавіка 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіны (анг.) // ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат», 2020 г. Праверана 5 траўня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |