Залозьнікавыя
Выгляд
| Залозьнікавыя | |
Залозьніца вузлаватая (Scrophularia nodosa) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Ясноткакветныя (Lamiales) |
| Сямейства | Залозьнікавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Scrophulariaceae Juss. | |
Залозьнікавыя (Scrophulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 62 роды і 1830 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя альбо аднагадовыя травы, часам хмызьнякі, радзей дрэвы, зрэдку паўпаразыты або паразыты. Лісьце чарговае або супратыўнае або ў кольцах або прыкаранёва супратыўнае, а сьцяблёва чарговае, простае, часам складанае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці альбо адзіночныя; чашалісьцікаў (2)4 або 5, па-рознаму выяўленыя; пялёсткаў (3)4 ці 5, часта 2-губныя; тычачак часта 4, радзей 2 ці 5. Плод — каробачка, рэдка ягада. Насеньне шматлікае, дробнае[2][3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, пераважна ў умераных рэгіёнах, уключаючы трапічныя горы[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 08.09.2020 г. (анг.)
- 1 2 Flora of China. efloras.org. Праверана 08.09.2020 г. (анг.)
- 1 2 Kew Science Plants of the World Online Праверана 08.09.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |