Задарскі ўнівэрсытэт
Задарскі ўнівэрсытэт | |
Svečilište u Zadru | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1396 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] |
Вэб-сайт | unizd.hr |
Задарскі ўнівэрсытэт (па-харвацку: Sveučilište u Zadru, па-лацінску: Universitas Studiorum Jadertina) — унівэрсытэт у харвацкім горадзе Задар. Першы ўнівэрсытэт заснаваны ў 1396 годзе, сучасны — у 2003 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з асобнымі крыніцамі, у 1396 годзе дамініканцы заснавалі ў Задары вышэйшую багаслоўска-філязофскую школу тыпу агульных дасьледваньняў. У 1553 годзе гэта ўстанова стала называцца ўнівэрсытэт Джадзерціну і нават атрымала права прысуджаць навуковыя ступені. У 1806—1807 гадах, пры Напалеоне, вышэйшая школа дэградавала да ліцэя.
У 1955 годзе тут быў заснаваны філязофскі — першы харвацкі ўнівэрсытэцкі інстытут, які знаходзіўся за межамі Загрэбу. 4 ліпеня 2002 году харвацкі парлямэнт прыняў пастанову аб заснаваньні ўнівэрсытэту. 25 сакавіка 2003 году адбылося першае пасяджэньня ўнівэрсытэцкай рады, на якім быў зацьверджаны статут гэтай ВНУ.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэт Задарму складаецца з 21 дэпартамэнту (аддзела):
- Дэпартамэнт англістыкі
- Дэпартамэнт археалёгіі
- Дэпартамэнт бібліятэказнаўства
- Дэпартамэнт антрапалёгіі і сацыяльна-культурнай антрапалёгіі
- Дэпартамэнт франкараманістыкі
- Дэпартамэнт геаграфіі
- Дэпартамэнт германістыкі
- Дэпартамэнт гісторыі
- Дэпартамэнт інфармацыі і камунікацыйных навук
- Дэпартамэнт італьяністыкі
- Дэпартамэнт клясычнай філялёгіі
- Дэпартамэнт харватыстыкі і славістыкі
- Дэпартамэнт гісторыі мастацтваў
- Дэпартамэнт лінгвістыкі
- Дэпартамэнт марскіх справаў
- Дэпартамэнт міжземнаморскай аквакультуры
- Дэпартамэнт пэдагогікі
- Дэпартамэнт філязофіі
- Дэпартамэнт псыхалёгіі
- Дэпартамэнт адукацыі і пачатковай адукацыі
- Дэпартамэнт сацыялёгіі
- Дэпартамэнт эканомікі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cepulo, Dalibor: «Legal Education in Croatia from Medieval Times to 1918: Institutions, Courses of Study, Transfers», in: Pokrovac, Zoran (Hrsg.): «Juristenausbildung in Osteuropa bis zum Ersten Weltkrieg», Rechtskulturen des modernen Osteuropa, Bd. 3, Vittorio Klostermann, 2007, ISBN 978-3-465-04037-8, S. 95, Fn. 32
- Ridder-Symoens, Hilde de (Hrsg.): A History of the University in Europe. Bd. 1: Universities in the Middle Ages, Cambridge University Press, 1992 г., ISBN 0-521-36105-2, S. 62-65, S. 80-89.