Перайсьці да зьместу

Забродзьдзе (Лельчыцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Забродзьдзе
Першыя згадкі: 20 стагодзьдзе
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Стадоліцкі
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва: 62 (2000)
Колькасьць двароў: 39
Тэлефонны код: +375 2356
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°42′46.8″ пн. ш. 28°32′33.8″ у. д. / 51.713° пн. ш. 28.542722° у. д. / 51.713; 28.542722Каардынаты: 51°42′46.8″ пн. ш. 28°32′33.8″ у. д. / 51.713° пн. ш. 28.542722° у. д. / 51.713; 28.542722
Забродзьдзе на мапе Беларусі
Забродзьдзе
Забродзьдзе
Забродзьдзе

Забро́дзьдзе[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 3 км на ўсход ад Стадолічаў, за 18 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцы, на шашы Р128. Забродзьдзе ўваходзіць у склад Стадоліцкага сельсавету, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча».

Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 10 жыхароў.

  • 1909 год — 27 двароў, 191 жыхар
  • 1917 год — 38 двароў, 255 жыхароў
  • 1940 год — 32 двары, 127 жыхароў
  • 1998 год — 41 двор, 60 жыхароў
  • 2000 год — 39 двароў, 62 жыхары

Крама. Малочна-таварная фэрма.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]