Жан П’ер Камю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан П’ер Камю
Jean-Pierre Camus
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 лістапада 1584(1584-11-03)[1]
Памёр 25 красавіка 1652(1652-04-25)[3] (67 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці каталіцкі сьвятар, навэліст, пісьменьнік, каталіцкі біскуп
Кірунак барокавая літаратура, «histoires tragiques»
Жанр раман, навэля
Мова француская мова[4]

Жан П’ер Камю (па-француску: Jean-Pierre Camus; 1584—1652) — францускі пісьменьнік і багаслоў[5].

Нарадзіўся 3 лістапада 1584 году ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[5].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў пэрыяду 1620—1648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя вышукі Францыска Сальскага.

У сваёй літаратурнай дзейнасьці ён спалучае рысы раману і апавяданьня. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часьцяком заснаваныя на пераказаных анэкдотах ці крымінальных здарэньнях ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторыяў» Матэа Бандольлё, што былі папулярнымі ў Францыі напрыканцы эпохі Рэнэсансу і пачатку XVII ст.

Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Сьпірыдон», «Паломба» і іншых[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jean-Pierre Camus // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118702246 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ CONOR.SI
  5. ^ а б в Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 12. Исландия — Канцеляризмы. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2008. — 767 с.: ил.: карт.