Жаныбэк Бакіеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Жаныбэ́к (Жаны́ш) Салі́евіч Бакі́еў (нар. 16 сакавіка 1958, Сузацкі раён Жалал-Абадзкай вобласьці, Кіргіская ССР) — былы старшыня Службы дзяржаўнай аховы Кыргыстану, брат былога прэзыдэнта Курманбэка Бакіева.

У верасьні 2006 пакінуў пасаду пасьля зьвінавачваньня ў падкідваньні гераіну ў багаж лідэра апазыцыі Амурбэка Тэкебаева, пазьней затрыманага ў Польшчы[1].

Кыргыскія палітыкі рэгулярна вінавацілі Жаныша Бакіева ў правядзеньні незаконных апэрацыяў сілавымі структурамі, накіраваных супраць апазыцыі.

Жаныш Бакіеў аб’яўлены ў міжнародны вышук[2]. Кыргіскія ўлады лічаць яго адным зь сямнаццаці асобаў, падазраваных у спробе забойства ў 2009 року былога кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кыргістану Мэдэта Садыркулава, кіроўцы Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Сяргея Сьлепчанкі[3].

На дадзены момант пражывае ў Беларусі разам са сваім братам Курманбэкам, а таксама былым намесьнікам у Службе дзяржаўнае аховы Тахірам Рысаліевым і блізкім сябрам Максіма Бакіева Рустамам Сайдуевым[4].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Associated Press. (13 верасьня 2006) Bakiyev’s Brother Resigns Amid Heroin Scandal(анг.). The Moscow Times. Праверана 24 жніўня 2012 г.
  2. ^ Wanted persons(анг.). ІнтэрполПраверана 24 жніўня 2012 г.
  3. ^ У чым абвінавачваюць Джаныша Бакіева? Палітыка.. Радыё «Свабода» (23 жніўня 2012). Праверана 24 жніўня 2012 г.
  4. ^ Джаныша Бакіева апазналі ў Кіргізстане Палітыка.. Радыё «Свабода» (23 жніўня 2012). Праверана 24 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]