Перайсьці да зьместу

Жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі па валейболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі па валейболе
Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі
ФэдэрацыяДамініканская канфэдэрацыя валейболу
КанфэдэрацыяКанфэдэрацыя валейболу Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну
Рэйтынг МФВ11
Колерычырвоны, белы
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Дамініканскую Рэспубліку на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Дамініканскай канфэдэрацыяй валейболу.

Валейбол у Дамініканскай Рэспубліцы зьявіўся ў 1916 годзе дзякуючы вайскоўцам марской пяхоты ЗША. У 1934 годзе мужчынская і жаночая зборныя краіны бралі ўдзел у міжнародным турніры краінаў Карыбскага басэйну, які прайшоў у сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе. На афіцыйную міжнародную арэну жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі ўпершыню выйшла ў сьнежні 1946 году падчас Цэнтральнаамэрыканскіх і Карыбскіх гульняў, якія праходзілі ў Баранкільлі. У жаночым валейбольным турніры дамініканскія валейбалісткі ўпэўнена занялі першае месца, абгуляўшы зборныя Пуэрта-Рыка, Мэксыкі і Вэнэсуэлы.

У 1974 годзе зборная Дамініканскай Рэспублікі ўпершыню стала ўдзельніцай чэмпіянату сьвету, які ладзіўся ў Мэксыцы. Аднак, на першынстве зборная занялі ўсяго толькі 21-ы радок. На наступнае сусьветнае першынство, якое ладзілася ў 1978 годзе ў СССР, зборная Дамініканскай Рэспублікі зноў здолела адабрацца, але выніковы вынік быў таксама сьціплы, то бок 19-е месца. У наступныя амаль 20 гадоў на міжнароднай арэне дамініканскія спартоўкі трымаліся бяз посьпехаў.

Дамініканскія валейбалісткі ў матчы Панамэрыканскіх гульняў 2011 году супраць зборнай ЗША.

Да канца 1990-х сытуацыя пачала зьмяняцца. На чэмпіянаце Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну (NORCECA), які ладзіўся ў 1997 годзе ў Пуэрта-Рыка, дамініканскія валейбалісткі ўпершыню сталі прызэркамі, абгуляўшы ў матчы за бронзавыя мэдалі зборную Канады зь лікам 3:1 і прапусьціўшы наперад толькі дзьве наймацнейшыя нацыянальныя каманды кантынэнту — зборныя Кубы і ЗША. Ад гэтага часу каманда Дамініканскай Рэспублікі трывала ўвайшлі да ліку наймацнейшых зборных у сваім рэгіёне. У 1998 годзе дамініканская дружына пасьля 20-гадовага перапынку зноў была сярод удзельніцаў чэмпіянату сьвету і нават здолела прабіцца ў другі групавы раўнд, выгуляўшы на папярэдняй стадыі ў пачатковым туры зборную Нямеччыны ў пяці партыях, але затым, пацярпеўшы пяць паразаў запар, падзяліла 9-ы радок поруч з зборнай Баўгарыі. У 2004 годзе зборная дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Атэнах. У 2008 годзе каманда ўпершыню здабыла тытул чэмпіёнак свайго рэгіёну NORCECA, выгуляўшы ў паўфінале зборную ЗША, а ў фінале пераадолеўшы супраціў зборнай Пуэрта-Рыка.

Чэмпіянат сьвету 2014 году ў Італіі прынёс зборнай Дамініканскай Рэспублікі найлепшы вынік за ўвесь час удзелу ў спаборніцтвах найвышэйшага сусьветнага ўзроўню, бо каманда ўвайшла да ліку шасьці наймацнейшых зборных сьвету. У 2019, 2021 і 2023 гадах зборная запар здабывала залатыя мэдалі чэмпіянату NORCECA.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]