Перайсьці да зьместу

Жаночая зборная Канады па валейболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночая зборная Канады па валейболе
Сьцяг Канады
ФэдэрацыяВалейбол-Канада
КанфэдэрацыяКанфэдэрацыя валейболу Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну
Рэйтынг МФВ8
Колерычырвоны, сіні
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Жаночая зборная Канады па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Канаду на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца арганізацыяй Валейбол-Канада.

Валейбол зьявіўся ў Канадзе ў 1900 годзе, дзякуючы папулярызатарскай дзейнасьці Асацыяцыі маладых хрысьціянаў. Канада стала першай краінай у сьвеце, у якую з ЗША была перанесеная новая гульня. У 1953 годзе паўстала Канадзкая асацыяцыя валейболу, якая сёньня вядомая як Валейбол-Канада. У 1959 годзе мясцовая асацыяцыя стала сябрам Міжнароднай фэдэрацыяй валейболу.

Упершыню на афіцыйным узроўні нацыянальная жаночая зборная Канады была сфармавана толькі ў 1967 годзе дзеля ўдзелу ў Панамэрыканскіх гульнях, якія ладзіліся ў канадзкім Вініпэгу. На гэтым турніры гаспадыні гульняў выступілі няўдала, прайграўшы ўсе свае пяць матчаў зь лікам 0:3. Першыя мэдалі на міжнароднай арэне канадзкія валейбалісткі здабылі ў 1973 годзе на чэмпіянаце Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну (NORCECA). У паўфінале спаборніцтваў канадкі выгулялі зборную ЗША зь лікам 3:1, але ў фінале ў трох партыях саступілі зборнай Кубы, стаўшы ў выніку срэбранымі прызэркамі турніру.

У далейшым зборная Канады рэгулярна брала ўдзел у найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах, але ўсе ейныя мэдальныя дасягненьні павязаныя толькі з турнірамі на амэрыканскім кантынэнце. Пры гэтым часьцей за ўсё канадкі бралі бронзавыя мэдалі, часта саступаючы зборным ЗША і Кубы. Гэтак з 1983 па 1995 гады зборная Канады кожны турнір NORCECA здабывала мэдалі, і толькі ў 1989 годзе гэта былі срэбраныя мэдалі. З пачаткам XXI стагодзьдзя з тройкі найлепшых зборную Канады выбілі зборныя Дамініканскай Рэспублікі і Пуэрта-Рыка. Толькі ў 2019 годзе зборная Канады зноў здабыла бронзавыя мэдалі, паўтарыўшы вынікі ў 2021 і 2023 гадах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]