Жак Дэрыда
Жак Дэрыда | |
па-француску: Jacques Derrida | |
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1930[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 кастрычніка 2004[4] (74 гады) або 9 кастрычніка 2004[5] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак падстраўнікавай залозы[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | філязофія мовы[d] |
Месца працы | |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Jean-Toussaint Desanti[d] |
Вучні | Paul B. Preciado[d] і Бернар-Анры Леві[d] |
Дзеці | Daniel Agacinski[d][8] і П’ер Альфэры[d] |
Узнагароды | |
Жак Дэрыда (па-француску: Jacques Derrida; 15 ліпеня 1930 — 8 кастрычніка 2004) — францускі філёзаф габрэйскага паходжаньня, які нарадзіўся ў Альжыры. Дэрыда найбольш вядомы як распрацоўшчык канцэпцыі дэканструкцыі. Дэрыда тлумачыць у сваім «Лісьце да японскага сябра», што францускае слова «deconstruction» сталася спробай перакласьці і перахапіць тэрміны Гайдэґера «Destruktion» ды «Abbau». Работы Дэрыды таксама аказалі ўплыў на літаратурную тэорыю, хаця ягоная тэорыя дэканструкцыі была прынятая далёка ня ўсімі крытыкамі. Дэрыда таксама дасьледваў праблемы фэномэналёгіі, постструктуралізму і іншыя адгалінаваньні сучаснай філязофскай навукі.
Дэрыда нарадзіўся і гадаваўся ў Эль-Біяры (Альжыр). Сям’я пераехала ў Францыю ў 1949 годзе, калі яму было 19 гадоў. З 1952 вывучаў філязофію ў элітнай школе École Normale Superieure, потым працаваў лектарам у Лувэне (Бэльґія). Падчас вайны Альжыра за незалежнасьць у 1957—1959 гадох ён паехаў у Альжыр, дзе працаваў дзіцячым настаўнікам францускай і ангельскай мовы ў францускай арміі. З 1964 па 1984 выкладаў у École Normale Superieure. У 1966 пачаў выкладаць ва Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса, а потым і ў іншых унівэрсытэтах Амэрыкі. З 1986 году Дэрыда быў прафэсарам у Ірвінскім унівэрсытэце ў Каліфорніі. Дэрыда атрымаў ступень ганаровага доктара з Кембрыджу, Калюмбійскага ўнівэрсытэту, Унівэрсытэту Эсэкса, Лувэнскага ўнівэрсытэту. У 2002 годзе ў Амэрыцы выйшаў фільм, прысьвечаны ягонай творчасьці. У 2003 годзе ў яго знайшлі рак падстраўнікавай залозы. Анкалягічная хвароба і сталася прычынай сьмерці 8 кастрычніка 2004 году.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Акрамя імя: Эсэ / Жак Дэрыда. — Мн. : Бел. гуманітар. адукац.-культур. цэнтр, 1997. — 102, [1] с. — (Серыя «Універсітэцкая бібліятэка»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Jacques Derrida // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Jacques Derrida // RKDartists (нід.)
- ^ The Fine Art Archive
- ^ а б Fichier des personnes décédées mirror
- ^ Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation (фр.) — Montpellier: ABES, 2001.
- ^ FCT (фр.)
- ^ http://www.lepoint.fr/actualites/2007-07-19/le-petit-a-decroche-l-agreg/1331/0/192988