Жабнікавыя
Выгляд
| Жабнікавыя | |
Жабнік звычайны (Hydrocharis morsus-ranae) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
| Атрад | Шальнікакветныя (Alismatales) |
| Сямейства | Жабнікавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Hydrocharitaceae Juss. | |
Жабнікавыя (Hydrocharitaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 16 родаў і 135 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Травы аднагадовыя або шматгадовыя, водныя (у прэснай, саланаватай або марской вадзе). Сьцяблы кароткія або выцягнутыя. Лісьце прыкаранёвае або сьцябловае, разьмяшчэньне разнастайнае. Кветкі радыяльна сымэтрычныя і ў асноўным 6-ліставыя. Тычачак ад 1 да многіх. Насеньне шматлікае, звычайна дробныя[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя амаль па ўсім сьвеце[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China Праверана 10.10.2019 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |